Нацыянальная праграма паскоранага развіцця паслуг у сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій на 2011-2015 гады зацверджана ў Беларусі

У Беларусі зацверджана Нацыянальная праграма паскоранага развіцця паслуг у сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій на 2011-2015 гады. Такое рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў ад 28 сакавіка 2011 года нумар 384.

Нацыянальная праграма паскоранага развіцця паслуг у сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій на 2011-2015 гады ў адрозненне ад папярэдняй праграмы "Электронная Беларусь", якая завяршылася ў 2010 годзе, пабудавана па-новаму. У праграме дзевяць падпраграм. Заказчыкам трох з іх выступае Мінсувязі. Таксама заказчыкамі выступаюць Міністэрства аховы здароўя, ДМК, Міністэрства інфармацыі, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Міністэрства адукацыі. У склад праграмы ўваходзіць падпраграма "Электронны ўрад", падпраграма, якая датычыцца інфармацыйнай бяспекі, а таксама падпраграмы ў галіне электроннай адукацыі і аховы здароўя.

На рэалізацыю праграмы плануецца накіраваць больш як Br3 трлн. Большую частку фінансавання складуць сродкі "Белтэлекама". Таксама будуць прыцягнуты сродкі мэтавага інавацыйнага фонду Мінсувязі і фонду ўніверсальнага развіцця, які фарміруецца суб'ектамі гаспадарання, якія працуюць у сферы сувязі.
Надрукавана з сайта www.government.by
Адрас публікацыі http://www.government.by/be/solutions/1616
надрукаваць