Пастанова Савета Міністраў

ад 31.03.2011

№ 414

Урадам Бларусі ўнесены змяненні ў Палажэнне аб парадку назначэння і выплаты дзярждапамог сем'ям з дзецьмі

Урадам Беларусі ўнесены змяненні і дапаўненні ў Палажэнне аб парадку назначэння і выплаты дзяржаўных дапамог сем'ям з дзецьмі. Адпаведнае рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў ад 31 сакавіка 2011 года нумар 414.

Пастанова накіравана на прывядзенне Палажэння аб парадку назначэння і выплаты дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, у адпаведнасць з Законам "Аб дзяржаўных дапамогах сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей". Асобныя нормы Палажэння адкарэкціраваны з улікам практыкі яго прымянення.

Паколькі з гэтага года функцыі назначэння дапамог людзям, якія працуюць у камерцыйных арганізацыях з сярэдняй колькасцю работнікаў за каляндарны год да 15 чалавек уключна, у індывідуальных прадпрымальнікаў, прыватных натарыусаў перададзены ад наймальнікаў органам па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, адпаведнае дапаўненне ўнесена ў Палажэнне.

Для спрашчэння работы па вызначэнню месца назначэння дапамог гэтай катэгорыі асоб прадугледжана штогадовае прадстаўленне Фондам сацыяльнай абароны насельніцтва Мінпрацы і сацабароны звестак па мікраарганізацыях.

Палажэнне дапоўнена нормай, якая рэгулюе парадак выплаты дзярждапамог працуючым у мікраарганізацыях у выпадку змянення колькасці работнікаў і захаванне выплаты назначанай дапамогі ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароны да канца каляндарнага года.

Камісіі па назначэнню дапамог прадастаўлена права атрымання пацвярджэння знаходжання дзіцяці на тэрыторыі краіны на падставе дадатковых звестак (акт абследавання).

Вызначаны парадак вяртання залішне выплачаных сум дапамог і надбавак да іх. У выпадку адмовы атрымальніка ад вяртання ў добраахвотным парадку прадугледжана ўтрыманне на падставе рашэння камісіі па назначэнню дапамог да пагашэння запазычанасці, у іншых выпадках запазычанасць будзе спаганяцца ў судовым парадку.

Паколькі ўнясенне звестак аб бацьку дзіцяці ў запіс акта аб нараджэнні можа быць праведзена на падставе заявы абодвух бацькоў, а не толькі па рашэнню суда аб прызнанні бацькоўства, у пералік дакументаў, якія з'яўляюцца падставай для спынення выплаты надбаўкі да дапамогі, унесена адпаведнае дапаўненне.

У мэтах адзінага падыходу да назначэння дзярждапамог сем'ям, у якіх ёсць дзеці ад розных шлюбаў або дзеці, народжаныя па-за шлюбам, канкрэтызавана, што дапамога назначаецца па месцы работы (службы), вучобы як бацькі дзіцяці, так і айчыма. Прычым дапамогі назначаюцца на ўсіх дзяцей у сям'і адной асобе, незалежна ад таго, у шлюбе нарадзіліся дзеці ці не.

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: