Пастанова Савета Міністраў

ад 01.04.2011

№ 423

Рэспубліканскі суботнік пройдзе ў Беларусі 16 красавіка

Рэспубліканскі суботнік пройдзе ў Беларусі 16 красавіка. Такое рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў ад 1 красавіка 2011 года нумар 423.

Рэспубліканскі суботнік арганізуецца ў мэтах паляпшэння ўмоў аздараўлення і лячэння дзяцей, якія пражываюць або навучаюцца ва ўстановах адукацыі на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання, і інвалідаў у выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, а таксама ў мэтах павышэння духоўна-патрыятычнага выхавання моладзі.

Рэспубліканскі суботнік праводзіцца на добраахвотнай аснове. Яго ўдзельнікі будуць працаваць на рабочых месцах або добраўпарадкоўваць і прыводзіць у належны стан тэрыторыі населеных пунктаў, мемарыяльныя комплексы, мясціны баявой і воінскай славы, пахаванні воінаў і партызанаў Вялікай Айчыннай вайны.

Грашовыя сродкі, заробленыя на рабочых месцах у дзень суботніка, у аб'ёмах, вызначаных работнікамі, у добраахвотным парадку пералічваюцца праз раённыя і гарадскія выканкамы ў аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам.

Аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам пералічваюць 50 працэнтаў паступіўшых грашовых сродкаў Міністэрству фінансаў у парадку, устаноўленым гэтым міністэрствам. Астатнія 50 працэнтаў грашовых сродкаў застаюцца ў распараджэнні аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама і накіроўваюцца на мінімізацыю наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, у тым ліку на развіццё і ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы (набыццё медыцынскага і тэхналагічнага абсталявання, аўтобусаў, правядзенне рамонту будынкаў, памяшканняў і іншае) дзіцячых рэабілітацыйна-аздараўленчых цэнтраў і арганізацый аховы здароўя, якія забяспечваюць аздараўленне і лячэнне дзяцей, што пражываюць або навучаюцца ва ўстановах адукацыі на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання, і інвалідаў у выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый.

Пералічаныя Міністэрству фінансаў сродкі накіроўваюцца на аздараўленне і санаторна-курортнае лячэнне дзяцей, якія пражываюць або навучаюцца ва ўстановах адукацыі на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання, і інвалідаў у выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый, а таксама на будаўніцтва новага будынка музея Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску.

Пры ўдзеле ў рэспубліканскім суботніку некамерцыйных арганізацый па рашэнню калектываў работнікаў гэтых арганізацый грашовыя сродкі могуць пералічвацца ў памерах, вызначаных добраахвотна самімі калектывамі. Таксама добраахвотна праводзіцца ўтрыманне наймальнікамі грашовых сродкаў з заработнай платы работнікаў, для якіх 16 красавіка з'яўляецца рабочым днём. Адказнасць за нямэтавае выкарыстанне грашовых сродкаў ускладаецца на службовых асоб адпаведных дзяржорганаў.

Для падрыхтоўкі і правядзення 16 красавіка рэспубліканскага суботніка створана рабочая на чале з Намеснікам Прэм'ер-міністра Беларусі Анатолем Тозікам. У складзе рабочай групы - кіраўнікі міністэрстваў, камітэтаў, аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама.

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: