Пастанова Савета Міністраў

ад 31.03.2011

№ 406

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "20 гадоў СНД" пройдзе 28-29 верасня 2011 года ў Мінску

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "20 гадоў Садружнасці Незалежных Дзяржаў" пройдзе 28-29 верасня 2011 года ў Мінску на базе Выканаўчага камітэта СНД. Такое рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў Беларусі ад 31 сакавіка 2011 года нумар 406.

Дакумент прыняты ў мэтах рэалізацыі пункта 9 Плана мерапрыемстваў, прысвечаных 20-годдзю Садружнасці Незалежных Дзяржаў, адобранага Рашэннем Савета кіраўнікоў урадаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў ад 21 мая 2010 года.

У мэтах забеспячэння падрыхтоўкі і правядзення Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "20 гадоў СНД" на высокім арганізацыйным узроўні пастановай нумар 406 створаны арганізацыйны камітэт на чале з Намеснікам Прэм'ер-міністра Беларусі, Нацыянальным каардынатарам Беларусі па пытаннях Садружнасці Незалежных Дзяржаў Сяргеем Румасам.

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: