Бел | Рус | Eng PDA
Пастанова Савета Міністраў

ад 04.04.2011

№ 430

Пералік важнейшых інвестыцыйных праектаў, прадугледжаных да рэалізацыі ў 2011 годзе, зацверджаны Урадам Беларусі

Пералік важнейшых інвестыцыйных праектаў, прадугледжаных да рэалізацыі ў 2011 годзе, зацверджаны пастановай Савета Міністраў Беларусі ад 4 красавіка 2011 года нумар 430.

Пералік важнейшых інвестыцыйных праектаў, прадугледжаных да рэалізацыі ў 2011 годзе, сфарміраваны ў мэтах узнікнення права асобных арганізацый рэальнага сектару эканомікі на атрыманне дзяржпадтрымкі ў выглядзе кампенсацыі часткі працэнтаў за карыстанне банкаўскімі крэдытамі пры рэалізацыі інвестыцыйных праектаў на конкурснай аснове.

У названы пералік увайшлі праекты ў сферы энергетыкі і энергазберажэння, аграпрамысловай вытворчасці, прамысловасці, вытворчасці будаўнічых матэрыялаў, транспарту і інфраструктуры, хімічнай вытворчасці, рацыянальнага прыродакарыстання і рэсурсазберажэння. Усе гэтыя праекты ўдзельнічаюць у развіцці адпаведных галін і рэгіёнаў і адпаведна ўключаны ў праекты Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады і Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады.

У пералік уключаны 84 інвестыцыйныя праекты. Плануемая сума інвестыцый па праектах складае Br5 трлн. 516 млрд., у тым ліку з удзелам знешніх крыніц - Br1 трлн. 486 млрд.

Прыняцце пастановы Савета Міністраў "Аб зацвярджэнні пераліку важнейшых інвестыцыйных праектаў, прадугледжаных да рэалізацыі ў 2011 годзе" дасць магчымасць забяспечыць эфектыўнае расходаванне інвестыцыйных рэсурсаў і накіраванне іх на абнаўленне актыўнай часткі асноўных сродкаў рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі, падпарадкаванымі Ураду Рэспублікі Беларусь.

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: