Пастановай, якая ўступае ў сілу з 1 студзеня 2011 года, вызначаны таксавы кошт у 2011 годзе (за 1 шчыльны куб.м) драўніны на пні (без кары) па высечках галоўнага і прамежкавага карыстання, дрывяной драўніны і ліквіду з кроны (у кары). Такі дыферэнцыраваны падыход да таксавага кошту драўніны прымяняецца ўжо другі год. Упершыню ён быў апрабаваны ў 2010 годзе і даказаў сваю эфектыўнасць. У прыватнасці, устаноўлены памер платы за ліквідную драўніну, што атрымліваецца з кроны дрэва, які адпавядае кошту дрывяной драўніны. А гэта садзейнічае больш рацыянальнаму выкарыстанню драўнянай сыравіны, што нарыхтоўваецца.
Такса першага разраду за 1 шчыльны куб.м буйной дзелавой драўніны без кары для сасны і лістоўніцы ўстаноўлена на 2011 год у памеры Br68,2 тыс. (была Br56,8 тыс.). Таксавы кошт 1 шчыльнага куб.м елкі і піхты ў 2011 годзе складзе Br59,1 тыс. (Br49,2 тыс.), дубу, ясеню і клёну - Br233,3 тыс. (Br194,4 тыс.). Самая вялікая такса першага разраду ўстаноўлена для карэльскай бярозы - больш як Br1,400 млн. замест Br1,166 млн. Для гэтых парод дрэў такса першага разраду за дрывяную драўніну і ліквід з кроны (у кары) у 2011 годзе таксама павышана на 19-21 працэнт.
Устаноўлены таксы пяці разрадаў для буйной, сярэдняй і дробнай дзелавой драўніны (без кары) і таксы пяці разрадаў для дрывяной драўніны і ліквіду з кроны (у кары).
З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

