Сумесная Пастанова Савета Міністраў і Нацыянальнага Банка

ад 06.05.2011

№ 574/12

Канцэпцыя кіравання валавым знешнім доўгам зацверджана ў Беларусі

Канцэпцыя кіравання валавым знешнім доўгам Рэспублікі Беларусь і план мерапрыемстваў па яе рэалізацыі зацверджаны сумеснай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 6 мая 2011 года нумар 574/12.

Канцэпцыя кіравання валавым знешнім доўгам Рэспублікі Беларусь распрацавана ў мэтах выканання даручэння Кіраўніка дзяржавы.

Аснову Канцэпцыі складаюць палажэнні Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця Беларусі, Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на перыяд да 2020 года, Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Беларусі, а таксама Праграмы дзейнасці Урада на 2011-2015 гады.

Сусветная практыка сведчыць, што эфектыўна функцыянуючая сістэма кіравання валавым знешнім доўгам, якая забяспечвае абмежаванне велічыні валавога знешняга доўгу і расходаў на яго абслугоўванне параметрамі эканамічнай бяспекі краіны, а таксама мінімізацыя рызык невыканання абавязацельстваў перад замежнымі крэдыторамі дзяржавай, фінансавымі і нефінансавымі арганізацыямі ўсіх форм уласнасці з'яўляецца важнейшым элементам забеспячэння высокага ўзроўню макраэканамічнай і фінансавай стабільнасці краіны, яе міжнароднага іміджу і крэдытнага рэйтынгу.

Неэфектыўнае выкарыстанне знешніх пазык вядзе да запаволення тэмпаў эканамічнага росту краіны-пазычальніка, пагаршае ўмовы вядзення знешняга гандлю, негатыўна ўплывае на плацежны баланс, павялічвае націск на валютны курс нацыянальнай валюты, што вядзе да скарачэння золатавалютных рэзерваў.

Высокі ўзровень знешняй запазычанасці значна ўскладняе магчымасць правядзення самастойнай знешняй палітыкі, паколькі ўзнікае неабходнасць уліку пазіцый краін - асноўных крэдытораў. Наяўнасць значнага знешняга доўгу таксама абмяжоўвае магчымасці выкарыстання інструментаў грашова-крэдытнай палітыкі. У прыватнасці, зніжэнне працэнтных ставак унутры краіны можа прывесці да непажаданага адтоку замежнага капіталу, выкарыстанне карэкцыі з дапамогай валютнага курсу таксама становіцца праблематычным, паколькі прыводзіць да пагаршэння суадносін знешняга доўгу да ВУП.

Як паказвае міжкраінавы аналіз, Беларусь знаходзіцца на ўмераным узроўні прыцягнення знешняга доўгу адносна ВУП (52,2 працэнта). З бліжэйшых суседзяў рэспублікі толькі ў Расіі гэты паказчык меншы (38 працэнтаў). Пры гэтым, у краінах Еўразоны і ЗША ён значна вышэйшы. Напрыклад, у Германіі - 155 працэнтаў, у ЗША - 99 працэнтаў па выніках 2009 года.

Разам з тым у мэтах забеспячэння эканамічнай бяспекі краіны пры прыцягненні знешніх пазык, магчымасці прыняцця аператыўных кіраўніцкіх рашэнняў Канцэпцыяй прадугледжваецца арганізацыя адзінай сістэмы ўліку абавязацельстваў па валавому знешняму доўгу Беларусі і яго складальнікаў (уключаючы плацяжы па яго абслугоўванню). У рамках функцыянавання гэтай сістэмы вызначаны механізм узаемадзеяння Урада з Нацыянальным банкам у сферы валавога знешняга доўгу, які дае магчымасць арганізаваць збор неабходнай інфармацыі і статыстычных даных, праводзіць аналіз бягучага ўзроўню знешняга доўгу, будучых плацяжоў па яго абслугоўванню, а таксама прымаць рашэнні, неабходныя для забеспячэння эканамічнай бяспекі краіны.

Асноўныя крытэрыі валавога знешняга доўгу і іх парогавыя значэнні, што ўстанаўліваюцца для Беларусі, разлічваюцца на аснове патрабаванняў міжнародных арганізацый з улікам нацыянальных умоў.

Пры падрыхтоўцы канцэпцыі былі ўлічаны заўвагі Міжведамаснай камісіі па бяспецы ў эканамічнай сферы пры Савеце Бяспекі Беларусі ў частцы ўвязкі праекта Канцэпцыі з індыкатарамі эканамічнай бяспекі, вызначанымі Канцэпцыяй нацыянальнай бяспекі, а таксама з нормамі Дырэктывы Прэзідэнта ад 27 снежня 2006 года нумар 2 "Аб мерах па далейшай дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату" ў частцы аптымізацыі збору і апрацоўкі неабходнай статыстычнай інфармацыі.

Адносіны валавога знешняга доўгу да ўнутранага валавога прадукту ўстаноўлены на ўзроўні не больш за 55 працэнтаў, адносіны валавога знешняга доўгу да экспарту тавараў і паслуг - не больш за 100 працэнтаў, адносіны знешняга дзяржаўнага доўгу да валавога ўнутранага прадукту - не больш за 25 працэнтаў, адносіны плацяжоў па абслугоўванню знешняга дзяржаўнага доўгу да валютнай выручкі - не больш за 10 працэнтаў, доля доўгатэрміновых пазык у агульным аб'ёме валавога знешняга доўгу - не менш за 50 працэнтаў.

Суб'ектамі кіравання валавым знешнім доўгам краіны будуць з'яўляцца Урад і Нацыянальны банк Беларусі.

Агульная каардынацыя дзейнасці па кіраванню валавым знешнім доўгам, а таксама непасрэдны кантроль і выпрацоўка кіраўніцкіх рашэнняў па рэгуляванню знешняга доўгу нефінансавых арганізацый ажыццяўляецца Міністэрствам эканомікі. Пры гэтым, у выпадку выяўлення магчымасці перавышэння крытэрыяў бяспекі па прагнозных параметрах валавога знешняга доўгу або яго складальнікаў, Міністэрствам эканомікі ўносяцца прапановы ў Савет Міністраў і Нацыянальны банк аб неабходнасці абмежавання пазык па сектарах эканомікі, як эканамічнымі, так і адміністрацыйнымі інструментамі і метадамі.

Такім чынам, рэалізацыя Канцэпцыі дасць магчымасць Ураду і Нацыянальнаму банку эфектыўна кантраляваць і падтрымліваць памеры валавога знешняга доўгу і яго складальнікаў у рамкках, якія забяспечваюць мінімізацыю рызык і прымальны ўзровень эканамічнай бяспекі краіны.​

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: