Пастанова Савета Міністраў

ад 25.07.2011

№ 996

Інтэграваная аўтаматызаваная сістэма кантрольнай (нагляднай) дзейнасці ўкараняецца ў Беларусі

Інтэграваная аўтаматызаваная сістэма кантрольнай (нагляднай) дзейнасці ўкараняецца ў Беларусі. У мэтах арганізацыі эксплуатацыі, суправаджэння інтэграванай аўтаматызаванай сістэмы і вызначэння аператара па яе эксплуатацыі прынята пастанова Савета Міністраў Беларусі ад 25 ліпеня 2011 года нумар 996.

У адпавенасці з дакументам, уладальнікам інтэграванай аўтаматызаванай сістэмы кантрольнай (нагляднай) дзейнасці ў Беларусі вызначана Міністэрства сувязі і інфарматызацыі. Уладальнікам інфармацыйнага рэсурсу інтэграванай аўтаматызаванай сістэмы з'яўляецца Камітэт дзяржаўнага кантролю. Аператарам гэтай сістэмы вызначана РУП "Белтэлекам". Яе карыстальнікамі будуць дзяржаўныя органы, іх структурныя падраздзяленні, тэрытарыяльныя органы, падпарадкаваныя арганізацыі і іншыя арганізацыі, упаўнаважаныя на ажыццяўленне кантролю (нагляду) за дзейнасцю правяраемых суб'ектаў. Распрацоўшчыку інтэграванай аўтаматызаванай сістэмы ААТ "Агат" трэба будзе за кошт уласных сродкаў да 26 верасня 2011 года ліквідаваць заўвагі і рэалізаваць прапановы па функцыянаванню сістэмы. А да 30 снежня 2011 года гэтаму прадпрыемству неабходна дапрацаваць праграмнае забеспячэнне інтэграванай аўтаматызаванай сістэмы для яе функцыянавання на архітэктуры з цэнтралізаванай базай даных з улікам набытых ліцэнзій і існуючых на 1 ліпеня 2011 года канфігурацый праграмна-тэхнічных сродкаў.

Пастановай Урада нумар 996 зацверджана Палажэнне аб інтэграванай аўтаматызаванай сістэме кантрольнай (нагляднай) дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь. Гэта сістэма прызначана для аўтаматызацыі працэсаў фарміравання зводных планаў праверак, фарміравання і выканання каардынацыйных планаў у абласцях і г.Мінску. Сістэма будзе забяспечваць узаемадзеянне кантралюючых органаў пры планаванні і ажыццяўленні кантрольнай дзейнасці на аснове выкарыстання сучасных інфармацыйных тэхналогій. Гэта павысіць эфектыўнасць работы кантралюючых органаў, будзе наладжаны ўлік і аналіз вынікаў праверак, кантроль рэалізацыі рашэнняў, прынятых па выніках кантрольных мерапрыемстваў. Будзе створана адзіная рэспубліканская база даных аб праводзімых і праведзеных кантрольных мерапрыемствах і іх выніках. Сістэма забяспечвае канфідэнцыяльнасць, цэласнасць інфармацыі пры яе апрацоўцы, перадачы і захоўванні.

Каардынацыйныя планы кантрольнай (нагляднай) дзейнасці ў Беларусі дзейнічаюць з 2010 года ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 кастрычніка 2009 года нумар 510 "Аб удасканаленні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь". Каардынацыйныя планы складаюцца на кожнае паўгоддзе. У іх уключаюцца суб'екты гаспадарання, якія будуць правярацца кантралюючымі органамі на ўстаноўлены перыяд.​

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: