Бел | Рус | Eng PDA
Пастанова Савета Міністраў

ад 07.09.2011

№ 1193

Дырэкцыя па будаўніцтву і рэканструкцыі аб'ектаў Нацыянальнага аэрапорта Мінск з'явіцца ў Беларусі

Дырэкцыя па будаўніцтву і рэканструкцыі аб'ектаў Нацыянальнага аэрапорта Мінск з'явіцца ў Беларусі. Такое рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў № 1193 ад 7 верасня бягучага года.

Савет Міністраў Беларусі пастанавіў узгадніць Міністэрству транспарту і камунікацый стварэнне дзяржаўнай установы "Дырэкцыя па будаўніцтву і рэканструкцыі аб'ектаў Нацыянальнага аэрапорта Мінск". Міністэрству даручана зацвердзіць статут, структуру і колькасць работнікаў дырэкцыі, а таксама прыняць іншыя меры па рэалізацыі пастановы.

Дакумент прыняты ў адпаведнасці з падпунктам 05/02 пункта 5 ўказу № 66 ад 12 лютага 2004 года "Аб некаторых мерах па аптымізацыі сістэмы рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, структуры і колькасці работнікаў дзяржаўных органаў, іншых дзяржаўных арганізацый". Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.​

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: