Бел | Рус | Eng PDA
Пастанова Савета Міністраў

ад 19.09.2011

№ 1248

На перааснашчэнне насенняводчых гаспадарак і закупку насення ўрад Беларусі прадаставіць крэдыты

Урад Беларусі ў верасні-снежні бягучага года прадаставіць абласцям бюджэтныя крэдыты ў суме Br15750 млн. на тэхнічнае перааснашчэнне насенняводчых гаспадарак і арганізацыю сучасных вытворчасцей па дапрацоўцы насення ў элітавытворчых арганізацыях і бюджэтныя пазыкі ў суме Br21723,7 млн. на закупку насення кукурузы, шматгадовых траў і лёну. Такое рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў ад 19 верасня нумар 1248.

Крэдыты бюджэтам абласцей у суме Br15750 млн. выдзяляюцца для забеспячэння выканання мерапрыемстваў Праграмы развіцця селекцыі і насенняводства збожжавых, зернебабовых, тэхнічных і кармавых культур, разлічанай да 2013 года, з рэспубліканскага бюджэту за кошт сродкаў, прадугледжаных на прадастаўленне бюджэтных крэдытаў, пазык. З агульнай сумы Br15750 млн. на тэхнічнае аснашчэнне асноўных насенняводчых гаспадарак і арганізацыю сучаснай вытворчасці па дапрацоўцы насення ў элітавытворчых гаспадарках прадугледжана выдзеліць Br8750 млн., а яшчэ Br7000 млн. – на закупку насення кукурузы, шматгадовых траў і лёну. Гэтыя сродкі выдзяляюцца з выплатай працэнтаў у памеры 50 працэнтаў стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка, устаноўленай на дату налічэння працэнтаў за карыстанне бюджэтнымі крэдытамі.

Бюджэтныя пазыкі ў суме Br21723,7 млн. выдзяляюцца чатыром вядучым прадпрыемствам рэспубліканскай формы ўласнасці, якія ажыццяўляюць дапрацоўку насення. Так, РУП "Эксперыментальная база "Крынічная" Мазырскага раёна атрымае Br19523,7 млн. на тэхперааснашчэнне і Br10000,0 млн. на закупку насення кукурузы. РУП "Вучэбна-доследная гаспадарка БДСГА" будзе выдзелена на тэхперааснашчэнне сучаснай вытворчасці па дапрацоўцы насення Br450 млн. Бюджэтную пазыку на такую суму атрымае таксама РУП "Магілёўская абласная сельскагаспадарчая доследная станцыя НАН Беларусі". Атрыманую пазыку прадпрыемства выкарыстае на тэхперааснашчэнне асноўных насенняводчых гаспадарак і арганізацыю сучаснай вытворчасці па дапрацоўцы насення ў элітавытворчых гаспадарках. РУП "Віцебскі занальны інстытут сельскай гаспадаркі НАН Беларусі" на гэтыя ж мэты выдзяляецца Br1300,0 млн.

Згодна з пастановай Урада, вяртанне бюджэтных крэдытаў і бюджэтных пазык, прадастаўленых на закупку насення кукурузы, шматгадовых траў і лёну, ажыццяўляецца штомесяц роўнымі долямі з 1 верасня па 31 снежня 2012 года, а выдадзеных на тэхнічнае перааснашчэнне насенняводчых гаспадарак і арганізацыю сучасных вытворчасцей па дапрацоўцы насення ў элітавытворчых арганізацыях, праводзіцца штомесяц роўнымі долямі з 1 студзеня па 1 снежня 2014 года. Пры парушэнні ўстаноўленых тэрмінаў вяртання бюджэтных крэдытаў і бюджэтных пазык налічваецца пеня ў памеры стаўкі рэфінансавання Нацбанка, дзеючай на дзень узнікнення запазычанасці, з дня, які ідзе за днём надыходу абавязацельства па вяртанню бюджэтнага крэдыту, бюджэтнай пазыкі.

Умовай аказання дзяржаўнай падтрымкі юрыдычным асобам з'яўляецца выкананне імі ў 2011-2014 гадах даведзенага ва ўстаноўленым парадку асноўнага мэтавага паказчыка прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі па рэнтабельнасці продажаў. Персанальная адказнасць за мэтавае выкарыстанне і вяртанне ва ўстаноўлены тэрмін бюджэтных крэдытаў ускладзена ў адпаведным парадку на старшынь аблвыканкамаў, кіраўнікоў юрыдычных асоб і міністра сельскай гаспадаркі і харчавання.

Міністэрству фінансаў даручана заключыць ва ўстаноўленым парадку з аблвыканкамамі дагаворы аб умовах прадастаўлення і вяртання бюджэтных крэдытаў; з Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання і пазыкаатрымальнікамі – дагаворы аб умовах прадастаўлення і вяртання бюджэтных пазык. Кантроль за мэтавым выкарыстаннем прадастаўленых у адпаведнасці з пастановай бюджэтных сродкаў ускладзены на Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, аблвыканкамы і Міністэрства фінансаў, за выкананнем пастановы – на намесніка прэм'ер-міністра, які курыруе пытанні аграпрамысловага комплексу.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.​

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: