Пастанова Савета Міністраў

ад 20.09.2011

№ 1263

Беларусь ажыццявіць дадатковую падпіску на акцыі Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця

Беларусь ажыццявіць дадатковую падпіску на акцыі Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 1263 ад 20 верасня 2011 года.

Размова ідзе аб ажыццяўленні Беларуссю ў адпаведнасці з рашэннем Савета кіраўнікоў Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця дадатковай падпіскі на 888 акцый коштам $120 635 кожная на агульную суму $107 123 880, з якой аплатная частка складзе $6427432,8, а астатняя будзе з'яўляцца гарантыйнай часткай капіталу гэтага банка і падлягае аплаце па патрабаванню.

Прапанова аб дадатковай падпісцы ўнесена Міністэрствам фінансаў, узгоднена з Міністэрствам замежных спраў, Міністэрствам эканомікі і Міністэрствам юстыцыі.

Міжнародны банк рэканструкцыі і развіцця (МБРР) – асноўная крэдытная ўстанова Сусветнага банка. Прыярытэтнымі мэтамі МБРР з'яўляюцца аказанне дапамогі ў рэканструкцыі і развіцці эканомікі краін – членаў, садзейнічанне прыватным замежным інвестыцыям, садзейнічанне збалансаванаму росту міжнароднага гандлю і падтрыманне раўнавагі плацежных балансаў, а таксама збор і публікацыя статыстычнай інфармацыі. Беларусь з'яўляецца членам МБРР з 1992 года.​

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: