Бел | Рус | Eng PDA
Пастанова Савета Міністраў

ад 21.09.2011

№ 1269

У Беларусі зацверджаны парадак рэструктурызацыі дырэктыўных крэдытаў

Урад Беларусі пастановай N1269 зацвердзіў парадак рэструктурызацыі праз створаны Банк развіцця крэдытаў, раней выдадзеных дзяржбанкамі на фінансаванне дзяржпраграм.

У адпаведнасці з дакументам, Банк развіцця будзе ажыццяўляць рэструктурызацыю дырэктыўных крэдытаў, якія перадаюцца на яго баланс дзяржбанкамі, праз адтэрміноўку (растэрміноўку) пагашэння асноўнага доўгу і пратэрмінаваных працэнтных плацяжоў.

Адтэрміноўка або растэрміноўка па асноўным доўгу не павінна перавышаць 5 гадоў ад тэрмінаў пагашэння, прадугледжаных першапачатковым крэдытным дагаворам. Пры гэтым паўторная рэструктурызацыя асноўнага доўгу не дапускаецца, сказана ў пастанове.

Банк развіцця можа знізіць і працэнтную стаўку за карыстанне крэдытам да сярэдняга ўзроўню ставак прыцягнутых ім рэсурсаў. У пастанове таксама адзначаецца, што і пры выдачы новых крэдытаў Банкам развіцця працэнтная стаўка не можа быць ніжэй кошту прыцягнутых ім сродкаў.

У дакуменце адзначаецца, што рэструктурызацыяй не лічыцца перанос на тэрмін да 1 года прамежкавых тэрмінаў пагашэння асноўнага доўгу ў рамках крэдытнага дагавора. Таксама не будзе лічыцца рэструктурызацыяй змяненне тэрмінаў налічэння і выплаты працэнтаў і зніжэнне іх памеру па пратэрмінаванай запазычанасці да ўзроўню, устаноўленага крэдытным дагаворам.

Агаворваецца, што ў выпадку невыканання даўжнiком умоў рэструктурызацыі усталёўваецца першапачатковы памер стаўкі па крэдыце.

Да механізмаў рэструктурызацыі таксама аднесены канвертацыя ў беларускія рублі валютных крэдытаў і вызваленне ад няўстойкі за несвоечасовую выплату працэнтаў за перыяд неплацежаздольнасці.

У дакуменце падкрэсліваецца, што рэструктурызацыя не можа вызваляць ад пагашэння асноўнага доўгу і працэнтаў, а таксама няўстойкі за перыяд да зніжэння плацежаздольнасці.

Рэструктурызацыя запазычанасці даўжнікоў дапускаецца, калі падача ў гаспадарчы суд заявы аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве) даўжнiка супярэчыць дзяржаўным або грамадскім інтарэсам і ён не мае магчымасці пагасіць запазычанасць у парадку, устаноўленым крэдытным дагаворам, сказана ў пастанове.

Рэструктурызацыя адбываецца па хадайнiцтву даўжнiка i органа дзяржкіравання ў Банк развіцця з прыкладаннем пакета дакументаў, у тым ліку сярэднетэрміновага бізнэсу-плану.

Як паведамлялася, у чэрвені 2011 года Прэзідэнт Беларусі падпісаў указ аб стварэнні ў Беларусі Банка развіцця са статутным фондам Br20 млрд. (доля Урада 95%, Нацбанка – 5%).

Банк прымае на свой баланс крэдыты дзяржаўных банкаў, выдадзеныя ў рамках фінансавання дзяржпраграм да 1 студзеня 2011 года, і з 1 студзеня 2012 года возьме на сябе фінансаванне дзяржпраграм.

Банк развіцця з'яўляецца таксама банкам-агентам беларускага Урада па абслугоўванню і пагашэнню знешніх дзяржаўных запазычанасцей і знешніх запазычанасцей, прыцягнутых пад гарантыі Урада, якія прадстаўляюцца для фінансавання праектаў, уключаных у дзяржпраграмы. У цяперашні час фінансаванне дзяржпраграм ажыццяўляецца ў асноўным дзяржбанкамі ААТ "ААБ Беларусбанк" і ААТ "Белаграпрамбанк".​

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: