Бел | Рус | Eng PDA
Пастанова Савета Міністраў

ад 23.09.2011

№ 1289

Беларусь увяла забарону на вываз алейнага семя рапсу, лёну і асобных відаў алею да 21 сакавіка 2012 года

Урад Беларусі ўвёў часовую забарону на вываз алейнага семя рапсу, лёну і асобных відаў алею да 21 сакавіка 2012 года. Рашэнне аб гэтым змешчана ў пастанове Савета Міністраў нумар 1289 ад 23 верасня. Часовая забарона дзейнічае з 21 верасня бягучага года да 21 сакавіка 2012 года.

У прыватнасці, гэта датычыцца алейнага семя лёну драблёнага або недраблёнага, алейнага семя рапсу, або кользы, драблёнага або недраблёнага, алею рапсавага (з рапсу, або кользы) або гарчычнага і іх фракцый, нерафінаваных або рафінаваных, але без змянення хімічнага саставу, нелятучага алею вадкага, змешаных, прыдатных для ўжывання ў ежу сумесей або гатовых прадуктаў, якія выкарыстоўваюцца ў якасці змазкі для форм, з тэрыторыі Беларусі.

Рашэнне Урада Беларусі прынята ў адпаведнасці з артыкулам 8 пагаднення аб парадку ўвядзення і прымянення мер, якія закранаюць знешні гандаль таварамі, на адзінай мытнай тэрыторыі адносна трэціх краін да 9 чэрвеня 2009 года.

Савет Міністраў Беларусі даручыў Міністэрству замежных спраў ва ўстаноўленым парадку праінфармаваць Камісію Мытнага саюза аб увядзенні забароны на вываз з тэрыторыі Беларусі алейнага семя рапсу, лёну і асобных відаў алею і ўнесці на разгляд Камісіі Мытнага саюза прапанову аб прымяненні мер іншымі дзяржавамі – членамі МС.​

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: