Пастанова Савета Міністраў

ад 28.09.2011

№ 1298

Беларусь з 1 кастрычніка зніжае экспартную пошліну на нафту да $411,4 за тону

Беларусь з 1 кастрычніка 2011 года зніжае стаўкі экспартных пошлін на нафту і шэраг нафтапрадуктаў, якія вывозяцца з тэрыторыі рэспублікі за межы мытнай тэрыторыі Мытнага саюза. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў ад 28 верасня 2011 года нумар 1298, якая ўступае ў сілу з 1 кастрычніка.

Стаўка вывазной мытнай пошліны на 1 т сырой нафты з 1 кастрычніка зніжаецца з $444,1 да $411,4. На нафту з серай у саставе, за выключэннем сырой нафты, якая здабываецца на Верхнечонскім, Талаканскім, Дулісьмінскім, Заходне-Аянскім, Яракцінскім, Маркаўскім нафтакандэнсатных радовішчах, Алінскім і Данілаўскім газанафтавых радовішчах, экспартная пошліна складзе з 1 кастрычніка $204,5. На светлыя нафтапрадукты (лёгкія дыстыляты, сярэднія дыстыляты, газойлі) устаноўлена пошліна $271,5 за 1 т, на бензіны таварныя і прамагонны бензін – $370,2.

Пошліна на цёмныя нафтапрадукты (вадкія палівы, маслы, адпрацаваныя нафтапрадукты) з 1 кастрычніка складзе $271,5, на прапан, бутаны, этылен, прапілен, бутылен і бутадыен, іншыя звадкаваныя газы – $196,6, нефтавы вазелін, мінеральныя воскі і аналагічные прадукты – $271,5. Стаўка вывазной мытнай пошліны за 1 т нафтавага коксу і бітуму, іншых астаткаў ад перапрацоўкі нафты або нафтапрадуктаў, атрыманых з бітумінозных парод, будзе роўная $271,5, бензолу, талуолу, ксілолаў – таксама $271,5.

Пастановай унесены змяненні ў пастанову Савета Міністраў ад 31 снежня 2010 года нумар 1932 "Аб устанаўленні ставак вывазных мытных пошлін адносна нафты сырой і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, і прызнанні страціўшымі сілу некаторых пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь". Дакумент прыняты ў адпаведнасці з указам ад 31 снежня 2010 года нумар 716 "Аб стаўках вывазных мытных пошлін".​

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: