Бел | Рус | Eng PDA
Пастанова Савета Міністраў

ад 28.09.2011

№ 1299

Сістэма дзяржпадтрымкі АПК у Беларусі будзе зменена з улікам сусветнай практыкі

Сістэма дзяржаўнай падтрымкі АПК у Беларусі будзе зменена з улікам міжнароднай практыкі. Гэта прадугледжана пастановай нумар 1299 Савета Міністраў, якой зацверджаны мерапрыемствы на 2011 год па выкананню Дзяржаўнай праграмы ўстойлівага развіцця вёскі на 2011-2015 гады.

Дзяржпадтрымка прадугледжана для такіх прыярытэтных напрамкаў развіцця аграпрамысловага комплексу, як захаванне гаспадарчага патэнцыялу меліяраваных зямель, навуковае забеспячэнне АПК, паляпшэнне прафесійнай падрыхтоўкі кадраў.

Намечана ўдасканаленне механізма цэнаўтварэння, у тым ліку за кошт выраўноўвання дзеючых у рэспубліцы цэн з цэнамі ў краінах Адзінай эканамічнай прасторы на сельгаспрадукцыю і прадукцыю апрацоўчай прамысловасці.

Плануецца паэтапнае скарачэнне пераліку сацыяльна значнай прадукцыі, цэны на якую рэгулююцца Мінэканомікі, пераход на фарміраванне свабодных цэн на яе.

Да канца года намечана адмяніць рэгуляванне аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам цэн на бульбу і плодаагароднінную прадукцыю для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць пастаўку гэтых тавараў для стварэння стабілізацыйных фондаў.

Такім чынам, доля мер па дзяржпадтрымцы АПК, якія аказваюць скажальны ўплыў на гандаль, за пяцігодку знізіцца з 16 працэнтаў да 10 працэнтаў, што адпавядае нормам Пагаднення аб адзіных правілах дзяржаўнай падтрымкі сельскай гаспадаркі, ратыфікаванага Законам Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2010 года.

Сельскагаспадарчым або іншым арганізацыям будзе прадастаўлена права бязвыплатнага пагашэння асноўнага доўгу (яго часткі) за кошт чыстага прыбытку па крэдытах, атрыманых работнікамі гэтых арганізацый на будаўніцтва жылля ў сельскай мясцовасці.

Плануецца павышэнне эфектыўнасці і вырашэнне фінансава-эканамічных праблем сельскагаспадарчай вытворчасці шляхам забеспячэння ў сельгасарганізацыях і сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках эканамічна мэтазгодных аб'ёмаў вытворчасці прадукцыі, далейшая мадэрнізацыя і тэхнічнае пераўзбраенне тэхналагічнай базы, што будзе садзейнічаць прывядзенню затрат на вытворчасць прадукцыі да нарматыўнага ўзроўню.​

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: