Бел | Рус | Eng PDA
Пастанова Савета Міністраў

ад 17.10.2011

№ 1396

Кампанія "Ю Эф Эс" упаўнаважана прадстаўляць інтарэсы Беларусі па прыцягненню інвестыцый

Замежнае таварыства з абмежаванай адказнасцю "Інвестыцыйная кампанія "Ю Эф Эс" упаўнаважана прадстаўляць інтарэсы Беларусі па пытаннях прыцягнення інвестыцый у рэспубліку. Такое рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў нумар 1396 ад 17 кастрычніка 2011 года.

Згодна з дакументам, паўнамоцтвы прадастаўлены "Ю Эф Эс" да 1 студзеня 2017 года. Міністэрства эканомікі вызначана адказным за ўзаемадзеянне з кампаніяй.

"Ю Эф Эс" (UFS) – міжнародная інвестыцыйная кампанія, якая прадастаўляе поўны спектр сучасных і надзейных фінансавых рашэнняў. Кампанія заснавана ў 1999 годзе ў Жэневе (Швейцарыя). Уваходзіць у тройку кампаній з найбольшым абаротам па здзелках з еўрааблігацыямі. Штодзень кампанія ажыццяўляе аперацыі на суму больш як $50 млн. Інтарэсы UFS прадстаўлены ў розных кропках свету, сярод якіх Лондан, Масква, Кіеў, Рыга, Люксембург, Нідэрланды, Кіпр. У бягучым годзе UFS адкрыла кампанію ў Беларусі.​

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: