Дакументам устаноўлена, што арганізацыя забудоўшчыкаў пасля дзяржаўнай рэгістрацыі абавязана заключаць з кожным удзельнікам будаўніцтва дагавор. Пастановай таксама вызначаны істотныя ўмовы дагавора. Сярод іх прадмет дагавора, тэрміны (чысло, месяц, год) пачатку і завяршэння будаўніцтва, падставы і парадак іх змянення, кошт жылога (нежылога) памяшкання, падставы і парадак яго змянення, парадак разлікаў і вяртання грашовых сродкаў (паенакапленняў) у выпадку скасавання дагавора, правы і абавязкі бакоў, парадак змянення і скасавання дагавора, а таксама адказнасць бакоў.
Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва распрацавала прыкладную форму дагавора для ўдзельнікаў долевага будаўніцтва. На думку распрацоўшчыкаў дакумента, дагавор павінен быць прыкладным, а не тыпавым, каб даць бакам магчымасць уносіць у яго неабходныя змяненні і дапаўненні ў рамках дзеючага заканадаўства. Аднак асноўныя палажэнні прыкладнага дагавора, зацверджаныя пастановай Савета Міністраў, абавязковыя для выканання абодвума бакамі, падкрэслілі ў міністэрстве.
Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь нумар 1490 уступае ў сілу праз 10 дзён пасля яе афіцыйнага апублікавання.
З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта