Кітайскі крэдыт у $340 млн. будзе накіраваны на рэканструкцыю аўтадарогі Жлобін-Гомель

На рэканструкцыю аўтамабільнай дарогі М-5/Е271 Мінск-Гомель на ўчастку Жлобін-Гомель будзе накіраваны крэдыт Экспартна-імпартнага банка Кітая ў памеры $340 млн. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 9 лістапада 2011 г. № 1503.

Згодна з пастановай, "Белзнешэканомбанку" перадаюцца паўнамоцтвы на абслугоўванне пакупніцкага крэдыту, які прадастаўляецца Экспартна-імпартным банкам Кітая для рэалізацыі інвестыцыйнага праекта па рэканструкцыі аўтадарогі Жлобін-Гомель.

Міністэрству фінансаў даручана ажыццяўляць выплату працэнтаў, асноўнага доўгу, камісійных і страхавых збораў, а таксама іншых плацяжоў па крэдыту, атрыманаму ў адпаведнасці з крэдытным пагадненнем, за кошт сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на чарговы фінансавы год на абслугоўванне і пагашэнне знешняга дзяржаўнага доўгу.

Пакупніцкі крэдыт у памеры $340 млн. для фінансавання інвестыцыйнага праекта перадаецца рэспубліканскаму унітарнаму прадпрыемству "Гомельаўтадор". Персанальная адказнасць за мэтавае выкарыстанне гэтага крэдыту ўскладзена на Міністра транспарту і камунікацый Івана Шчэрбу.

Крэдытнае пагадненне паміж Урадам Беларусі і Экспартна-імпартным банкам Кітая аб выдзяленні крэдыту на гэты інвестпраект было падпісана 14 чэрвеня 2011 года.​
Надрукавана з сайта www.government.by
Адрас публікацыі http://www.government.by/be/solutions/1726
надрукаваць