Аб'ёмы фінансавання дзяржпраграмы садзейнічання занятасці насельніцтва на 2011 год скарэкціраваны

Скарэкціраваны аб'ёмы фінансавання мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы садзейнічання занятасці насельніцтва Беларусі на 2011 год. Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў нумар 1522 ад 11 лістапада бягучага года.

Гэтым дакументам унесены змяненні ў Дзяржаўную праграму садзейнічання занятасці насельніцтва Беларусі на 2011 год, зацверджаную пастановай Савета Міністраў нумар 270 ад 4 сакавіка 2011 года. Дакумент падрыхтаваны ў адпаведнасці з Планам дзеянняў урада па забеспячэнню збалансаванага развіцця эканомікі ва ўмовах змянення афіцыйнага курсу беларускага рубля. У аснову карэкціровак дзяржпраграмы занятасці пакладзены канкрэтныя прапановы абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, а таксама грамадскіх аб'яднанняў інвалідаў. Пастанова нумар 1522 накіравана на ўзмацненне актыўных мер садзейнічання занятасці насельніцтва.

Аб'ёмы фінансавання на рэалізацыю значных актыўных мер садзейнічання занятасці павялічаны (у першую чаргу ў сувязі з ростам бюджэту пражытачнага мінімуму, памеру мінімальнай заработнай платы). Прычым змяненне аб'ёмаў фінансавання праведзена ў межах сродкаў Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва, выдзеленых на фінансаванне мерапрыемстваў па забеспячэнню занятасці насельніцтва і перадаваемых у выглядзе субвенцый у бюджэты абласцей і Мінска, а таксама з улікам павелічэння даходаў у выніку датэрміновага выканання наймальнікамі грашовых абавязацельстваў.

Так, фінансаванне на аказанне садзейнічання беспрацоўным у арганізацыі прадпрымальніцкай, рамеснай дзейнасці, а таксама дзейнасці па аказанню паслуг у сферы аграэкатурызму павялічана амаль на Br1 млрд. 813,2 млн.

Павялічаны і аб'ём сродкаў на арганізацыю перасялення сем'яў беспрацоўных на новае месца жыхарства і работы (на Br22 млн.), а таксама на арганізацыю прафесійнай падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі беспрацоўных (амаль на Br1 млрд. 415 млн., што абумоўлена ростам кошту навучання і пражывання беспрацоўных, праезду беспрацоўных да месца навучання і назад, камандзіровачных расходаў беспрацоўным і г.д.).

Аб'ём сродкаў на арганізацыю аплатных грамадскіх работ узрос на Br1 млрд. 575,5 млн. (гэта абумоўлена ў тым ліку павелічэннем кошту транспартных паслуг па дастаўцы беспрацоўных да месца правядзення аплатных грамадскіх работ і назад).

Фінансаванне на садзейнічанне ў працаўладкаванні беспрацоўным з ліку выпускнікоў па праграме "Маладзёжная практыка" павялічылася на Br1 млрд. 188,4 млн.

Аб'ём грашовых сродкаў на арганізацыю і фінансаванне мерапрыемстваў па адаптацыі інвалідаў да працоўнай дзейнасці ўзрос на Br501,7 млн., на фінансаванне і кампенсацыю затрат па стварэнню рабочых месц для працаўладкавання інвалідаў – на Br431,1 млн. (з-за павелічэння цэн на спецыялізаванае абсталяванне, матэрыялы, інструменты, інвентар).

Фінансаванне на арганізацыю часовай працоўнай занятасці навучэнскай моладзі ў свабодны ад вучобы час павялічана на Br658,7 млн.

Пастановай ўдакладнены арганізацыі, якія працаўладкоўваюць грамадзян на ствараемыя рабочыя месцы ў малых гарадах, уключаных у дзяржпраграму, і адпаведна аб'ёмы фінансавання на гэтыя мэты. У прыватнасці, зменшаны аб'ёмы фінансавання на выдзяленне бюджэтных пазык наймальнікам – на Br813,4 млн. (з Br44 млрд. 198,4 млн. да Br43 млрд. 385 млн.) і аб'ёмы працаўладкавання грамадзян на ствараемыя рабочыя месцы – на 120 чалавек (з 2455 да 2335 чалавек).

Рэалізацыя пастановы дасць магчымасць забяспечыць выкананне мерапрыемстваў дзяржпраграмы ў поўным аб'ёме і будзе садзейнічаць захаванню кантралюемай і кіруемай сітуацыі на рынку працы, утрыманню ўзроўню рэгіструемага беспрацоўя ў сацыяльна дарушчальных межах.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.​
Надрукавана з сайта www.government.by
Адрас публікацыі http://www.government.by/be/solutions/1729
надрукаваць