Бел | Рус | Eng PDA
Пастанова Савета Міністраў

ад 21.11.2011

№ 1564

Зацверджана праграма развіцця парку "Аўгустоўскі канал" на 2012-2015 гады

Зацверджана Праграма развіцця спецыяльнага турысцка-рэкрэацыйнага парку "Аўгустоўскі канал" на 2012-2015 гады з аб'ёмам фінансавання не менш як Br8845 млн. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў ад 21 лістапада 2011 года нумар 1564.

Праграма прадугледжвае рэалізацыю мерапрыемстваў, накіраваных на комплекснае эканамічнае развіццё спецыяльнага турысцка-рэкрэацыйнага парку, стварэнне спрыяльных умоў для развіцця турызму і рэалізацыі інвестыцыйных праектаў на яго тэрыторыі, інфармацыйная папулярызацыя турыстычнага патэнцыялу і прыцягненне замежных і айчынных інвестараў для развіцця аб'ектаў, стварэнне і развіццё інжынернай, транспартнай і турыстычнай інфраструктуры.

За час рэалізацыі праграмы плануецца распрацаваць генеральны план развіцця парку, рэалізаваць 13 інвестпраектаў, распрацаваць 4 праекты добраўпарадкавання інжынернай і транспартнай інфраструктуры парку, абсталяваць беларускую частку беларуска-літоўскага пагранічнага ўчастка ракі Нёман комплексам навігацыйнага абсталявання. Таксама будуць пабудаваны 4 прычалы, добраўпарадкаваны 4 месцы адпачынку, абсталяваны комплексам сістэмы відэаназірання ўчастак дарогі ад пункта пропуску "Лясная" ("Рудаўка") да варот сігналізацыйнага комплесу пагранічнай заставы "Вусава", створана турыстычная арганізацыя, інтэрнэт-сайт парку. Запланавана выданне 20 тыс. штук рэкламнай прадукцыі на папяровых і элекронных носьбітах, выраб прэзентацыйнага стэнда парку, правядзенне яго прэзентацыі на 20 выставачных мерапрыемствах.

Праграмай прадугледжана функцыянальнае падзел тэрыторыі парку на 4 зоны. Зона сямейнага адпачынку і актыўнага турызму (на ўчастку "Аўгустоўскі канал" плошчай амаль 1,9 тыс.га) найбольш падыходзіць для сезоннай рэкрэацыі з пешымі і веласіпеднымі паходамі, сплавамі на байдарках, аграэкатурызму. Другая зона (Гожа, цэнтр Гродна плошчай прыкладна 2,4 тыс.га) – для рэкрэацыйна-забаўляльнага адпачынку. Тут мэтазгодна будаўніцтва гасцініц, стварэнне забаўляльных комплексаў. У праграме адзначаецца таксама мэтазгоднасць стварэння буйнога культурна-забаўляльнага комплексу з этнаграфічнай вёскай, рэстаранна-гасцінічнымі комплесамі, аквапаркам у раёне в.Лукавіца. Трэцяй зонай спартыўна-аздараўленчага адпачынку вызначана тэрыторыя в.Прывалка, раён г.п.Сапоцкін, в.Свяцк і ўрочышча Пышкі агульнай плошчай амаль 1,1 тыс.га. Наяўнасць мінеральных крыніц тут спрыяе будаўніцтву аквапаркаў, SPA-цэнтраў і санаторыяў. У гэтай жа зоне плануецца развіццё сектара "Сапоцкін" з узгоркавым рэльефам для стварэння гарналыжнага курорта круглагадовага дзеяння і іншых рэкрэацыйных аб'ектаў.

На тэрыторыі палацава-паркавага комплексу ў в.Свяцк (зона нумар 4) плануецца рэканструкцыя з частковай рэстаўрацыяй маёнтка пад шматфункцыянальны аздараўленчы цэнтр.

Асаблівая ўвага ў праграме ўдзелена развіццю інжынернай і транспартнай інфраструктуры парку. Першачарговай задачай з'яўляецца развіццё сеткі інжынерных камунікацый для рэалізацыі запланаваных інвестпраектаў. Для паляпшэння транспартнай даступнасці тэрыторый парку будуць створаны аўтадарожны (для легкавога транспарту і аўтобусаў) пункт пропуску праз дзяржграніцу Беларусі "Сафіёва" ("Ліпшчаны") – для зносін з Польшчай. З 1 мая па 30 верасня плануецца арганізаваць работу аўтадарожнага сезоннага пешаходна-веласіпедна-воднага спрошчанага пункта пропуску "Прывалка" ("Швяндубрэ"). Будзе зменены від зносін у пункце пропуску "Лясная" ("Рудаўка") з рачнога на рачны і пешаходны (з выкарыстаннем веласіпедаў). Таксама запланавана будаўніцтва аўтастаянак з аб'ектамі аўтасэрвісу перад уездамі ў турыстычныя комплексы (аўтастаянка на 700 аўтамабіляў ў сектары нумар 3 "Сапоцкін", стаянкі каля шлюзаў "Дамброўка" і "Нямнова"), будаўніцтва прычалаў уздоўж ракі Нёман і Аўгустоўскага канала.

Агульная сума расходаў на рэалізацыю мерапрыемстваў прыкладна складзе Br8845 млн. З іх сродкі рэспубліканскага бюджэту – Br2800 млн., фонду развіцця СЭЗ "Гроднаінвест" – Br5955 млн., уласныя сродкі арганізацый – Br90 млн. Акрамя таго, плануецца выдзяленне сродкаў па дзяржаўнай інвестыцыйнай праграме, якая штогод зацвярджаецца ўказам кіраўніка дзяржавы. Пры ўмове рэалізацыі інвестыцыйных праектаў рэзідэнтаў парку з заяўленым аб'ёмам інвестыцый у памеры, эквівалентным суме больш як 5 млн. еўра, фінансаванне расходаў на стварэнне неабходнай інжынернай і транспартнай інфраструктуры ажыццяўляецца за кошт сродкаў, якія прадугледжваюцца ў дзяржаўнай інвестыцыйнай праграме і мясцовых бюджэтах на чарговы фінансавы год, у першачарговым парадку.

Выкананне мерапрыемстваў, прадугледжаных праграмай, будзе садзейнічаць павышэнню эфектыўнасці выкарыстання прыродных рэсурсаў, стварэнню турыстычнай інфраструктуры на ўзроўні міжнародных стандартаў. Сукупнасць тэрыторый, прылеглых да рэчышча ракі Нёман, разам з тэрыторыяй Аўгустоўскага канала ўтвараюць унікальны комплекс, які павінен стаць адным з галоўных турысцка-рэкрэацыйных цэнтраў Гродзенскай вобласці і Рэспублікі Беларусь у цэлым.

Як сказана ў дакуменце, стварэнне парку з'яўляецца пілотным праектам, які рэалізуецца ў Беларусі. На яго прыкладзе будуць адпрацаваны прававыя механізмы ўдзелу інвестараў у стварэнні аб'ектаў турыстычнай індустрыі.​

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: