Пастанова Савета Міністраў

ад 01.12.2011

№ 1624

Белэксімгарант застрахуе экспартныя рызыкі МАЗа і МТЗ па пастаўках прадукцыі ў Венесуэлу

Беларускае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства экспартна-імпартнага страхавання "Белэксімгарант" застрахуе экспартныя рызыкі ААТ "Мінскі аўтамабільны завод" і РУП "Мінскі трактарны завод" па пастаўках прадукцыі ў Венесуэлу. Такое рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў Беларусі нумар 1624 ад 1 снежня 2011 года.

Урад дазваляе "Белэксімгаранту" заключыць дагаворы добраахвотнага страхавання каротка-, сярэдне- і доўгатэрміновых экспартных кантрактаў ад палітычных або камерцыйных рызык.

Экспартны кантракт МАЗ заключыў з венесуэльскай кампаніяй Corporacion de Industrias Intermedias de Venezuela (Corpivensa) 11 лістапада 2011 года. Таксама з гэтай кампаніяй 11 лістапада заключыў экспартны кантракт МТЗ. Акрамя таго, 9 жніўня быў заключаны кантракт МТЗ з венесуэльскай кампаніяй CVA Compania de Mecanizado Agrіcola y Transporte Pedro Camejo, S.A. Усе тры кантракты будуць застрахаваны.

Дазвол урада на заключэнне страхавога дагавора неабходны, паколькі сума адказнасці страхоўшчыка па страхавому полісу будзе перавышаць 5 працэнтаў уласнага капіталу "Белэксімгаранта". Гэта першыя ў бягучым годзе дагаворы страхавання па буйных экспартных пастаўках.

"Белэксімгарант" дзейнічае з 2001 года. Ажыццяўляе падтрымку айчынных прадпрыемстваў па двух напрамках: страхаванне экспартных кантрактаў беларускіх экспарцёраў, а таксама страхаванне экспартных крэдытаў, якія выдаюцца банкамі экспарцёрам або нерэзідэнтам, пакупнікам беларускай прадукцыі. З'яўляецца членам Міжнароднага саюза страхоўшчыкаў крэдытаў і інвестыцый, вывучае практыку прадастаўлення страхавога пакрыцця ў іншых краінах.​

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: