Пастанова Савета Міністраў

ад 01.12.2011

№ 1629

Беларусь вывучыць вопыт Кітая па стварэнню індустрыяльных паркаў

Беларусь вывучыць вопыт Кітая па стварэнню індустрыяльных паркаў. З гэтай мэтай будзе заключана пагадненне паміж урадамі Беларусі і КНР аб арганізацыі ў Кітаі семінара для беларускіх спецыялістаў па пытаннях вывучэння вопыту стварэння індустрыяльных паркаў.

Пагадненне будзе заключана шляхам абмену пісем паміж бакамі. Такое рашэнне зацверджана пастановай Савета Міністраў ад 1 снежня 2011 года нумар 1629. На падпісанне пісьма ад Урада Беларусі ўпаўнаважаны Намеснік Міністра эканомікі Анатоль Філонаў.

Як адзначаў раней Анатоль Філонаў, падрыхтаваны ўказ па стварэнню індустрыяльнага парку. Беларускія спецыялісты выязджалі ў Кітай на перагаворы па фарміраванню мерапрыемстваў, якія датычацца стварэння парку.

Пагадненне аб супрацоўніцтве па інвестыцыйнаму праекту кітайска-беларускага індустрыяльнага парку з удзелам Эксімбанка (КНР) на тэрыторыі Беларусі было падпісана ў Мінску 18 верасня 2011 года. У 2012 годзе пачнуць актыўна рэалізоўвацца мерапрыемствы па стварэнню парку. Гэты аб'ект плануецца пабудаваць пад Мінскам на плошчы 80 кв.км. У яго стварэнне плануецца прыцягнуць не менш як $1 млрд. прамых кітайскіх інвестыцый. Там будуць створаны вытворчасці па выпуску навукаёмістай імпартазамяшчальнай прадукцыі, у тым ліку бытавой тэхнікі.​

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: