Бел | Рус | Eng PDA
Пастанова Савета Міністраў

ад 02.12.2011

№ 1633

Беларусь выдала гарантыю Ашчаднаму банку Расіі і ЕАБР па крэдыту "Беларуськалію" ў $1 млрд.

Беларускі ўрад выдаў гарантыю ААТ "Ашчадны банк Расіі" і Еўразійскаму банку развіцця ў пагашэнні сіндыкаванага крэдыту ў памеры $1 млрд., які выдаецца ААТ "Беларуськалій" на агульнакарпаратыўныя мэты, а таксама ў выплаце працэнтаў і іншых плацяжоў за карыстанне гарантаванай пазыкай. Аб гэтым гаворыцца ў пастановах Савета Міністраў Беларусі нумар 1633 і нумар 1634 ад 2 снежня 2011 года.

Агульнакарпаратыўныя мэты, на якія "Беларуськалію" выдаецца крэдыт $1 млрд., уключаюць набыццё гэтым акцыянерным таварыствам акцый уласнага выпуску, любых каштоўных папер, аблігацый або даўгавых абавязацельстваў, выпушчаных або гарантаваных Беларуссю (гарантаваная пазыка).

Пастановай нумар 1633 устаноўлена, што гарантыя ўрада выдаецца пасля заключэння крэдытнага дагавора паміж "Беларуськаліем" у якасці пазычальніка, Ашчадным банкам Расіі ў якасці арганізатара, крэдытора, агента фінансуючых бакоў і агента па забеспячэнню і Еўразійскім банкам развіцця ў якасці крэдытора. Таксама выдача гарантыі абумоўлена заключэннем дагавора аб парадку выкарыстання і пагашэння гарантаванай пазыкі Міністэрства фінансаў, Беларускім дзяржаўным канцэрнам па нафце і хіміі і адкрытымі акцыянернымі таварыствамі "Беларуськалій" і "БПБ-Ашчадны банк".

БПС-Ашчаднаму банку прадастаўлены паўнамоцтвы на абслугоўванне гарантаванай пазыкі.

Беларускаму дзяржаўнаму канцэрну па нафце і хіміі даручана забяспечыць мэтавае выкарыстанне "Беларуськаліем" сродкаў гарантаванай пазыкі, яе своечасовае пагашэнне, выплату працэнтаў і іншых плацяжоў за карыстанне ёю.​

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: