Бел | Рус | Eng PDA
Пастанова Савета Міністраў

ад 20.12.2011

№ 1705

Камісія па скарачэнні дэбіторскай запазычанасці створана ва Урадзе Беларусі

Камісія па скарачэнні дэбіторскай запазычанасці ўтворана ва Урадзе Беларусі. Рашэнне аб гэтым зацверджана пастановай Савета Міністраў №1705 ад 20 снежня 2011 года.

Узначальвае камісію Першы намеснік Прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка, намеснікам старшыні камісіі зацверджаны намеснік Міністра эканомікі Дзмітрый Голухаў. У склад гэтага органа ўвайшлі прадстаўнікі міністэрстваў, канцэрнаў, аблвыканкамаў.

Створана камісія для аператыўнага маніторынгу стану дэбіторскай запазычанасці, каардынацыі работы рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання па скарачэнні дэбіторскай запазычанасці. Таксама яна будзе аналізаваць прычыны росту такой запазычанасці і разглядаць праблемныя пытанні яе скарачэння, выпрацоўваць меры па яе паніжэнню. Будуць рыхтавацца прапановы па ўдасканаленню заканадаўства па пытаннях зніжэння дэбіторскай запазычанасці.

На пасяджэннях камісіі будуць заслухоўваць працу кіраўнікоў дзяржорганаў, ужываць меры адказнасці да тых, хто дапускае рост дэбіторскай запазычанасці.

Па дадзеных Белстата, у Беларусі на 1 лістапада 2011 года дэбіторская запазычанасць склала Br49, 4 трлн. У параўнанні з такім жа перыядам мінулага года яна павялічылася ў 2 разы пры росце цэн вытворцаў прамысловай прадукцыі ў 2,1 разы. У параўнанні з пачаткам бягучага года яна вырасла ў 2,1 разы, у тым ліку за кастрычнік – на 29,1%. Знешняя дэбіторская запазычанасць на 1 лістапада павялічылася ў параўнанні з 1 лістапада 2010 года ў 2,9 разы, у параўнанні з пачаткам года – у 3,2 разы, у тым ліку за кастрычнік – на 48,5%. На 1 лістапада 2011 года 83,7% прадпрыемстваў прамысловасці рэспублікі мелі пратэрмінаваную дэбіторскую запазычанасць.

Дэбіторская запазычанасць – запазычанасць па разліках з пакупнікамі і заказчыкамі за тавары, работы, паслугі, па атрыманых вэксалях, з даччынымі арганізацыямі, бюджэтам, персаналам, іншымі дэбіторамі. Знешняя дэбіторская запазычанасць – запазычанасць арганізацый іншых краін суб'ектам гаспадарання Беларусі.​

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: