Бел | Рус | Eng PDA
Пастанова Савета Міністраў

ад 20.12.2011

№ 1717

"Беларуськалій" пералічыць у фонд нацыянальнага развіцця частку прыбытку ў памеры Br697,638 млрд.

ААТ "Беларуськалій" пералічыць у дзяржаўны мэтавы бюджэтны фонд нацыянальнага развіцця ў 2011-2012 гадах частку свайго прыбытку па выніках працы за 9 месяцаў 2011 года ў суме Br697,638 млрд. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў Беларусі ад 20 снежня 2011 г. № 1717.

Пастановай зацверджаны пералік высокарэнтабельных арганізацый, якія пералічваюць ў дзяржаўны мэтавы бюджэтны фонд нацыянальнага развіцця частку прыбытку (даходу) па выніках працы за 9 месяцаў 2011 года.

У гэты пералік разам з ААТ "Беларуськалій" увайшлі яшчэ 11 прадпрыемстваў. Адкрытае акцыянернае таварыства "Гомельтранснафта Дружба" пералічыць у снежні 2011 года ў фонд нацыянальнага развіцця Br74,947 млрд., ААТ "Полацктранснафта Дружба" – Br4,526 млрд. Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства "Вытворчае аб'яднанне "Беларуснафта" пералічыць Br28 млрд. роўнымі долямі штомесяц на працягу чатырох месяцаў. Частка пералічанага у нацфонд прыбытку ААТ "Мазырсоль" складзе Br5,027 млрд., ААТ "Гродзенская тытунёвая фабрыка "Нёман" - Br1,153 млрд., рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства па аэранавігацыйнаму абслугоўванню паветранага руху "Белаэранавігацыя" - Br7,286 млрд., РУП "Магілёўскі завод ліфтавага машынабудавання" – Br14,073 млрд. Таксама ў гэтым пераліку знаходзяцца чатыры прадпрыемствы па перапрацоўцы металалому: РУВП "Мінскдругмет" (Br9,051 млрд.), РВУП "Белколермет" (Br8,524 млрд.) , рэспубліканскія даччыныя вытворчыя унітарныя прадпрыемствы "Гомельдругчормет" (Br5,318 млрд.) і "Гроднадругчормет" (Br2,382 млрд.).

Міністэрству прамысловасці, Міністэрству транспарту і камунікацый, канцэрнам "Белнафтахім" і "Белдзяржхарчпрам" неабходна забяспечыць своечасовую і поўную выплату ў рэспубліканскі бюджэт часткі прыбытку (даходу) высокарэнтабельным арганізацыямі. Міністэрства фінансаў да 30 красавіка 2012 года павінна прадставіць у Савет Міністраў звесткі аб выкананні гэтай пастановы.

Фонд нацыянальнага развіцця створаны ўказам ад 28 снежня 2005 года №637 "Аб парадку вылічэння ў бюджэт часткі прыбытку дзяржаўных унітарных прадпрыемстваў, дзяржаўных аб'яднанняў, якія з'яўляюцца камерцыйнымі арганізацыямі, а таксама даходаў ад акцый (долей у статутных фондах) гаспадарчых таварыстваў, якія знаходзяцца ў рэспубліканскай і камунальнай уласнасці, і аб стварэнні дзяржаўнага мэтавага бюджэтнага фонду нацыянальнага развіцця".​

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: