Бел | Рус | Eng PDA
Пастанова Савета Міністраў

ад 28.12.2011

№ 1756

Беларусь з 1 студзеня зніжае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

Беларусь з 1 студзеня 2012 года зніжае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 1756 ад 28 снежня 2011 года.

З 1 студзеня экспартная пошліна на нафту знізіцца на 2,2 працэнта – з $406,6 да $397,5 за 1 т. Адзіная стаўка экспартнай пошліны на светлыя і цёмныя нафтапрадукты (акрамя бензіну), якая з 1 кастрычніка ўніфікавана на ўзроўні 66 працэнтаў ад пошліны на нафту, з 1 студзеня складзе $262,3 за 1 т супраць $268,3 у снежні. Такая ж пошліна ўстаноўлена на бензол, талуол, ксілолы. На бензіны таварныя і прамагонны бензін стаўкі вывазных мытных пошлін, зыходзячы з каэфіцыента 0,9, складуць $357,7 за 1 т замест $365,9 у снежні. Пошліна на прапан, бутаны, этылен, прапілен, бутылен і бутадыен, іншыя звадкаваныя газы ўстаноўлена на ўзроўні $201 замест $221,8.

Пастановай унесены змяненні ў пастанову Савета Міністраў нумар 1932 ад 31 снежня 2010 года "Аб устанаўленні ставак вывазных мытных пошлін у дачыненні да нафты сырой і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, і прызнанні страціўшымі сілу некаторых пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь". Дакумент прыняты ў адпаведнасці з указам нумар 716 ад 31 снежня 2010 года "Аб стаўках вывазных мытных пошлін".

З 1 кастрычніка бягучага года Беларусь услед за Расіяй ажыццяўляе разлік экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты па формуле "60/66". Размова ідзе аб прадукцыі, якая вывозіцца з тэрыторыі рэспублікі за межы мытнай тэрыторыі Мытнага саюза. Формула разліку прадугледжвае, што стаўка экспартных пошлін на светлыя і цёмныя нафтапрадукты ўніфікуецца і разлічваецца з каэфіцыентам 0,66 (66 працэнтаў) ад стаўкі пошліны на нафту. Адначасова з 1 кастрычніка экспартная пошліна на нафту была зніжана шляхам скарачэння працэнта ад розніцы паміж цаной маніторынгу нафты і коштам адсячэння з 65 працэнтаў да 60 працэнтаў. Пры гэтым каэфіцыент разліку стаўкі пошліны на бензіны складае 0,90 (90 працэнтаў).​

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: