Дакумент прыняты ў адпаведнасці з указам Прэзідэнта ад 3 кастрычніка 2011 года нумар 442 "Аб некаторых пытаннях ажыццяўлення інвестыцыйнай дзейнасці ў дачыненні да нетраў".
Згодна з пастановай, таргi праводзяцца ў форме конкурсу або аўкцыёну. Удзельнічаць у таргах маюць права асобы, якія ў адпаведнасці з інвестыцыйным кодэксам могуць быць бокам інвестыцыйнага дагавора з Беларуссю ці канцэсійнага дагавора, за выключэннем выпадкаў, калі паводле рашэння ўрада таргі праводзяцца толькі сярод нацыянальных або толькі сярод замежных інвестараў. Арганізатарам таргоў выступаюць рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання, іншая дзяржаўная арганізацыя, падпарадкаваная Ураду, абласны (Мінскі гарадскі) выканаўчы камітэт.
Па выніках таргоў адпаведная камісія афармляе пратакол аб іх выніках, дзе паказваюцца пераможца таргоў, назва ўчастка нетраў, які прадастаўляецца ў карыстанне, яго агульная характарыстыка, стартавы плацеж, памер разавага плацяжу, які склаўся ў ходзе таргоў, затраты на праведзеныя геолагаразведачныя работы, а таксама абавязацельствы арганізатара таргоў і ўдзельніка, які выйграў таргі, па заключэнню канцэсійнага або інвестыцыйнага дагавора.
Для заключэння канцэсійнага дагавора інвестар, які выйграў таргі, прадстаўляе яго праект у канцэсійных орган. У працэсе разгляду названага дакумента гэты орган забяспечвае яго ўзгадненне з іншымі дзяржаўнымі органамі, у кампетэнцыю якіх уваходзіць вырашэнне пытанняў выканання прадугледжаных у праекце канцэсійнага дагавора умоў, а таксама атрымлівае заключэнні адпаведнага абласнога выканаўчага камітэта, гарадскога (гарадоў абласнога падпарадкавання), раённага выканаўчых камітэтаў або адміністрацыі свабоднай эканамічнай зоны па месцы знаходжання зямельнага ўчастка аб узгадненні магчымасці размяшчэння аб'ектаў, прадугледжаных для рэалізацыі канцэсійнага дагавора, на зямельным участку ў намячаемым месцы з указаннем яго прыкладнай плошчы. Унясенне змяненняў і (або) дапаўненняў у канцэсійны дагавор праводзіцца шляхам заключэння дадатковых пагадненняў да яго.
З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

