Бел | Рус | Eng PDA
Пастанова Савета Міністраў

ад 30.12.2011

№ 1776

Саўмін Беларусі зацвердзіў паказчыкі па зніжэнню спажывання светлых нафтапрадуктаў для дзяржструктур

Савет Міністраў Беларусі зацвердзіў паказчыкі па зніжэнню спажывання светлых нафтапрадуктаў (бензіну, газы, паліва дызельнага, біядызельнага і маторнага) на 2012 год для дзяржаўных структур. Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове нумар 1776 ад 30 снежня 2011 года.

Саўмін пастанавіў рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання і іншым дзяржарганізацыям, падпарадкаваным беларускаму ўраду, аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму, давесці дыферэнцавана паказчыкі па зніжэнню спажывання светлых нафтапрадуктаў на 2012 год да падпарадкаваных (якія ўваходзяць у склад) дзяржарганізацый, гаспадарчых таварыстваў, у статутных фондах якіх акцыі (долі ў статутным фондзе), што знаходзяцца ва ўласнасці Беларусі або адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, складаюць больш як 50 працэнтаў.

Зацверджаны наступныя паказчыкі па зніжэнню спажывання светлых нафтапрадуктаў (вызначаюцца як суадносіны атрыманых за кошт арганізацыйна-тэхнічных мерапрыемстваў аб'ёмаў эканоміі светлых нафтапрадуктаў у справаздачны перыяд 2012 і аб'ёму іх фактычнага спажывання ў адпаведны перыяд 2011 года): Мінбудархітэктуры – 10 працэнтаў, МУС – 5 працэнтаў, Мінжылкамгас (з улікам арганізацый, маёмасць якіх знаходзіцца ў камунальнай уласнасці) – 10 працэнтаў, Міністэрства аховы здароўя – 5 працэнтаў, Мінінфарм – 7 працэнтаў, Мінкультуры – 5 працэнтаў, Мінлясгас – 10 працэнтаў, Мінабароны (без уліку газы) – 5 працэнтаў, Мінадукацыі – 7 працэнтаў, Мінпрам – 10 працэнтаў, Мінсувязі – 8 працэнтаў, Мінсельгасхарч (з улікам арганізацый, падпарадкаваных камітэтам па сельскай гаспадарцы і харчаванню аблвыканкамаў, упраўленням сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкамаў) – 10 працэнтаў, Мiнспорту і турызму, Мінгандлю, Мінтранс і Мінпрыроды – 10 працэнтаў, МНС – 5 працэнтаў. Для ДВА "Белпаліўгаз" і ДВА "Белэнерга" – 10 працэнтаў, Дзяржкамваенпрама і Дзяржпагранкамітэта – 5 працэнтаў. Для канцэрнаў "Белдзяржхарчпрам", "Беллегпрам", "Беллеспаперапрам", "Белнафтахім" і Белкаапсаюза, Кіравання справамі Прэзідэнта, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама – 10 працэнтаў.

Інфармацыю аб ходзе работы па зніжэнню спажывання светлых нафтапрадуктаў неабходна штоквартальна да 15 чысла другога месяца, наступнага за справаздачным кварталам, прадастаўляць у дэпартамент па энергаэфектыўнасці Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі па зацверджанай гэтым дэпартаментам форме.

Дакумент уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.​

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: