Бел | Рус | Eng PDA
Пастанова Савета Міністраў

ад 30.12.2011

№ 1777

Саўмін Беларусі ўстанавіў дзяржструктурам заданне па зніжэнню спажывання электраэнергіі ў 2012 годзе

Савет Міністраў разгледзеў некаторыя пытанні спажывання электраэнергіі і прыроднага газу ў 2012 годзе. Аб гэтым гаворыцца ў пастанове нумар 1777 ад 30 снежня 2011 года.

Дакумент прыняты ў мэтах зніжэння ў 2012 годзе энергаёмістасці валавога ўнутранага прадукту і ў адпаведнасці з падпунктам 2.1 пункта 2 Дырэктывы Прэзідэнта ад 14 чэрвеня 2007 года нумар 3 "Эканомія і беражлівасць – галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы".

Саўмін пастанавіў рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання і іншым дзяржаўным арганізацыям, падпарадкаваным ураду, аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму, давесці да падначаленых юрыдычных асоб і гаспадарчых таварыстваў, у статутных фондах якіх акцыі (долі ў статутных фондах), што знаходзяцца ва ўласнасці Беларусі або адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, складаюць больш як 50 працэнтаў і якія належаць да апрацоўчай прамысловасці з гадавым спажываннем энергарэсурсаў больш за 1 тыс. т умоўнага паліва, заданні па зніжэнню спажывання электрычнай энергіі і прыроднага газу на вытворчыя патрэбы (за выключэннем прыроднага газу, які выкарыстоўваецца ў якасці сыравіны і на выпрацоўку электрычнай энергіі уласнымі энергакрыніцамі) у 2012 годзе да ўзроўню 2011 года не менш як на 5 працэнтаў.

Аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам па ўзгадненню з дэпартаментам па энергаэфектыўнасці Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі павінны ўстанавіць для арганізацый жыллёва-камунальнай гаспадаркі, маёмасць якіх знаходзіцца ў камунальнай уласнасці, якія маюць на балансе кацельнае абсталяванне, што працуе на прыродным газе і мясцовых відах паліва, памесячныя заданні па выкарыстанню мясцовых відаў паліва з улікам максімальна магчымай загрузкі адпаведнага кацельнага абсталявання.

Для юрыдычных асоб, якія не забяспечылі выкананне вышэйназваных заданняў, пачынаючы з вынікаў работы за студзень 2012 года на спажытыя звыш аб'ёмаў, неабходных для выканання гэтых заданняў, электрычную энергію і прыродны газ прымяняюцца павышаючыя каэфіцыенты ў памеры не менш як 2 да вызначаных у адпаведнасці з заканадаўствам тарыфаў на электрычную энергію і цэн на прыродны газ, якія ўстанаўліваюцца Міністэрствам эканомікі па ўзгадненню з Міністэрствам энергетыкі.

Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі па ўзгадненню з Міністэрствам энергетыкі павінен вызначыць парадак разліку аб'ёмаў электрычнай энергіі і прыроднага газу, неабходных для выканання названых заданняў, аб'ёмаў электрычнай энергіі і прыроднага газу, якія аплачваюцца з прымяненнем павышаючых каэфіцыентаў.

У прэс-службе адзначылі, што юрыдычныя асобы ў выключных выпадках пры росце аб'ёмаў прамысловай прадукцыі (работ, паслуг) і выкананні мерапрыемстваў праграмы энергазберажэння на 2012 год маюць права падаць хадайніцтва аб непрымяненні да іх павышаючых каэфіцыентаў у парадку, устаноўленым правіламі разгляду хадайніцтваў юрыдычных асоб аб непрымяненні да іх павышаючых каэфіцыентаў да тарыфаў на электрычную энергію і цэнах на прыродны газ.Беларускі ўрад таксама зацвердзіў правілы разгляду хадайніцтваў юрыдычных асоб аб непрымяненні да іх павышаючых каэфіцыентаў да тарыфаў на электрычную энергію і цэн на прыродны газ.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.​

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: