Бел | Рус | Eng PDA
Пастанова Савета Міністраў

ад 30.12.2011

№ 1774

Беларусь выпусціла дзяржаўныя доўгатэрміновыя аблігацыі на Br4,7 трлн.

Дзяржаўныя доўгатэрміновыя аблігацыі на суму Br4,7 трлн. з тэрмінам абарачэння адзін год выпушчаны ў Беларусі. Гэта прадугледжана пастановай Саўміна ад 30 снежня 2011 года нумар 1774.

Сродкі, атрыманыя за кошт размяшчэння дзяржаўных доўгатэрміновых аблігацый, у якасці грашовага ўкладу будуць унесены ў статутныя фонды ААТ "ААБ Беларусбанк" у памеры Br3,9 трлн. і ААТ "Белаграпрамбанк" – Br800 млрд.

Пастановай таксама прадугледжана ўнясенне за кошт астаткаў сродкаў рэспубліканскага бюджэту, у тым ліку часова размешчаных у дэпазіты гэтых банкаў, у якасці грашовага ўкладу ў статутныя фонды Беларусбанка Br9 трлн. і Белаграпрамбанка Br800 млрд.​

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: