Пастанова Савета Міністраў

ад 30.12.2011

№ 1788

Урад зацвердзіў заданні на 2012 год па будаўніцтву ў Беларусі 4,2 млн.кв.м жылля

Урад Беларусі зацвердзіў заданні на 2012 год па ўводу ў эксплуатацыю агульнай плошчы жылых дамоў. Рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў ад 30 снежня 2011 года нумар 1788.

У адпаведнасці з гэтым дакументам у 2012 годзе ў Беларусі запланавана пабудаваць 4,2 млн.кв.м жылля. У тым ліку з дзяржаўнай падтрымкай для грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, будзе пабудавана 2 млн. 310 тыс.кв.м жылля. У сельскай мясцовасці і ў малых гарадах запланавана пабудаваць 1035 тыс.кв.м, у гарадах – 2349 тыс.кв.м жылля.

Зацверджаны заданні для кожнай вобласці і Мінска. Так, у Мінскай вобласці будзе пабудавана 720 тыс.кв.м, Брэсцкай – 610 тыс., Гомельскай – 570 тыс., Гродзенскай – 520 тыс., Віцебскай – 400 тыс., Магілёўскай – 380 тыс. Пры гэтым у Мінску намечана ўзвесці 1 млн.кв.м.​

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: