Бел | Рус | Eng PDA
Пастанова Савета Міністраў

ад 30.12.2011

№ 1791

Рабочая група для каардынацыі дзяржкантролю за будаўніцтвам АЭС ствараецца ў Беларусі

Рабочая група для каардынацыі ажыццяўлення дзяржаўнага кантролю за будаўніцтвам атамнай электрастанцыі ствараецца ў Беларусі. Гэта прадугледжана пастановай Саўміна ад 30 снежня 2011 г. № 1791.

У склад рабочай групы ўвойдуць прадстаўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, у тым ліку Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы МНС, Дэпартамента кантролю і нагляду за будаўніцтвам Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі, міністэрстваў энергетыкі, аховы здароўя, унутраных спраў, прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, архітэктуры і будаўніцтва, працы і сацыяльнай абароны. Узначаліць працоўную групу першы намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Валянцін Карпіцкі.

У ліку асноўных задач рабочай групы – каардынацыя ўзаемадзеяння кантралюючых органаў пры арганізацыі і ажыццяўленні дзяржаўнага нагляду за будаўніцтвам атамнай электрастанцыі, разгляд праблемных пытанняў, якія ўзнікаюць па дадзенай тэматыцы.

Рабочая група мае права прымаць рашэнні, неабходныя для арганізацыі, каардынацыі і ўдасканалення ўзаемадзеяння кантралюючых (наглядных) органаў пры ажыццяўленні кантролю за будаўніцтвам АЭС, заслухоўваць на пасяджэннях у рамках сваёй кампетэнцыі прадстаўнікоў дзяржаўных органаў і іншых арганізацый па пытаннях ўзвядзення станцыі.

Дзейнасць рабочай групы грунтуецца на калегіяльным разглядзе пытанняў, уключаных у план яе працы. Рашэнні па пытаннях прымаюцца простай большасцю галасоў членаў, якія прысутнічалі на пасяджэнні, шляхам адкрытага галасавання.​

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: