Пастанова Савета Міністраў

ад 19.01.2012

№ 57

Беларусь і Расія падпішуць дадатковае пагадненне аб выдачы крэдытаў на куплю ў РФ беларускіх тавараў

Урад Беларусі і Ашчадны банк Расіі падпішуць дадатковае пагадненне да дагавора аб умовах выдачы крэдытаў для куплі ў Расіі беларускіх тавараў. Такое рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў ад 19 студзеня 2012 года нумар 57.

Дагавор паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Адкрытым акцыянерным таварыствам "Ашчадны банк Расіі" аб умовах выдачы крэдытаў для куплі ў Расійскай Федэрацыі тавараў, вырабленых у Рэспубліцы Беларусь, быў падпісаны 9 кастрычніка 2009 года.

На правядзенне перагавораў з Ашчадным банкам Расіі па праекту дадатковага пагаднення ўпаўнаважаны міністр фінансаў Андрэй Харкавец сумесна з міністрам прамысловасці Дзмітрыем Кацярынічам і старшынёй праўлення ААТ "БПБ-Ашчадны банк" Васілём Мацюшэўскім.

Нагадаем, што падпісаны ў 2009 годзе дагавор прыняты ў мэтах рэалізацыі ўказа ад 24 верасня 2009 года нумар 466 "Аб некаторых мерах па рэалізацыі тавараў, вырабленых у Рэспубліцы Беларусь". Згодна з указам, Беларусь кампенсуе частку працэнтаў па крэдытах пакупнікам беларускіх тавараў за межамі краіны. Дакумент распрацаваны ў мэтах стварэння спрыяльных умоў для пашырэння беларускіх тавараў на знешні рынак і накіраваны на павелічэнне валютных паступленняў ад знешнеэканамічнай дзейнасці айчынных вытворцаў.

Указам заканадаўча замацоўваецца палажэнне аб магчымасці кампенсацыі з рэспубліканскага бюджэту Беларусі часткі працэнтаў па крэдытах, што выдаюцца банкамі дзяржаў, з якімі адсутнічаюць мытны кантроль і мытнае афармленне, юрыдычным асобам гэтых краін – пакупнікам беларускіх тавараў. У асноўнай групе беларускіх тавараў, якія могуць набывацца па гэтай схеме, – аўтамабільная тэхніка, тралейбусы, трактары, кормаўборачная і збожжаўборачная тэхніка і інш.​

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: