Бел | Рус | Eng PDA
Пастанова Савета Міністраў

ад 27.03.2012

№ 273

Беларусь павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты з 1 красавіка

Беларусь з 1 красавіка павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты. Такое рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў нумар 273 ад 27 сакавіка 2012 года.

Экспартная пошліна на нафту з 1 красавіка згодна з дакументам вырасце з $411,2 да $460,7 за 1 т. Адзіная стаўка экспартнай пошліны на светлыя і цёмныя нафтапрадукты (акрамя бензіну), якая з 1 кастрычніка 2011 года ўніфікавана на ўзроўні 66 працэнтаў ад пошліны на нафту, з 1 красавіка складзе $304 за 1 т супраць $271,4 у сакавіку 2012 года. Такая ж пошліна ўстаноўлена на бензол, талуол, ксілолы. На таварныя бензіны і прамагонны бензін стаўка вывазных мытных пошлін, зыходзячы з каэфіцыента 0,9, складзе $414,6 за 1 т замест $370,1 у сакавіку. Пошліна на прапан, бутаны, этылен, прапілен, бутылен і бутадыен, іншыя звадкаваныя газы ўстаноўлена на ўзроўні $158,6 замест $157,3.

Пастановай унесены змяненні ў пастанову Савета Міністраў нумар 1932 ад 31 снежня 2010 года "Аб устанаўленні ставак вывазных мытных пошлін у дачыненні да нафты сырой і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, і прызнанні страціўшымі сілу некаторых пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь". Дакумент прыняты ў адпаведнасці з указам нумар 716 ад 31 снежня 2010 года "Аб стаўках вывазных мытных пошлін".

З 1 кастрычніка 2011 года Беларусь услед за Расіяй ажыццяўляе разлік экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты па формуле "60/66". Размова ідзе аб прадукцыі, што вывозіцца з тэрыторыі рэспублікі за межы мытнай тэрыторыі Мытнага саюза. Формула разліку прадугледжвае, што стаўка экспартных пошлін на светлыя і цёмныя нафтапрадукты ўніфікуецца і разлічваецца з каэфіцыентам 0,66 (66 працэнтаў) ад стаўкі пошліны на нафту. Адначасова з 1 кастрычніка экспартная пошліна на нафту была зніжана шляхам скарачэння працэнта ад розніцы паміж цаной маніторынгу нафты і коштам адсячэння з 65 працэнтаў да 60 працэнтаў. Пры гэтым каэфіцыент разліку стаўкі пошліны на бензіны складае 0,90 (90 працэнтаў).​

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: