Сумесная Пастанова Савета Міністраў і Нацыянальнага Банка

ад 12.04.2012

№ 328/9

Урад і Нацбанк Беларусі прынялі план сумесных дзеянняў па дасягненню прагнозаў эканамічнага росту

Урад і Нацыянальны банк Беларусі прынялі план сумесных дзеянняў па дасягненню параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця, бюджэту і Асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі на 2012 год. Рашэнне прынята пастановай Саўміна і Нацбанка ад 12 красавіка 2012 года нумар 328/9.

План сумесных дзеянняў уяўляе сабой пералік мерапрыемстваў, накіраваных на стварэнне макраэканамічных умоў для забеспячэння прадугледжаных на 2012 год тэмпаў росту ВУП на ўзроўні 105-105,5 працэнта і рэалізацыю мэт і задач Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады. Рэалізацыя мерапрыемстваў плана сумесных дзеянняў будзе садзейнічаць дасягненню максімальнай унутранай і знешняй збалансаванасці эканомікі пры адначасовым стварэнні патэнцыялу будучага росту і забеспячэнню сацыяльных стандартаў і ўзроўню жыцця насельніцтва, не ніжэйшага за ўзровень 2011 года, адзначылі ў прэс-службе, каменціруючы дакумент.

У адпаведнасці з планам намечана падрыхтоўка праектаў нарматыўных прававых актаў па пытаннях рэалізацыі закона "Аб дзяржаўным індыкатыўным планаванні сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь". Абмежаваны ў 2012 годзе чысты прырост крэдытавання дзяржаўных праграм за кошт раней накопленых астаткаў бюджэтных сродкаў. Фінансаванне дзяржаўных праграм будзе ажыццяўляцца з удзелам ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь", а таксама з прыцягненнем банкаў да фінансавання гэтых праграм на конкурснай і добраахвотнай аснове.

Плануюцца змяненні ў падатковай сістэме. Прадугледжана ўдасканаленне механізму спагнання ПДВ шляхам аптымізацыі парадку прымянення падатковых вылічэнняў. Будуць удасканалены памеры ставак падатку за здабычу прыродных рэсурсаў. Трэба разгледзець пытанне аб змяненні падыходаў да вызначэння падаткаабкладальнай базы па падатку на нерухомую маёмасць з улікам развіцця рынку нерухомай маёмасці. Чакаецца аптымізацыя падатковых ільгот і скарачэнне іх колькасці.

Распрацаваны меры па забеспячэнню цэнавай стабілізацыі, недапушчэнню інфляцыі, вышэйшай за 19-22 працэнты. Таксама будуць распрацаваны і рэалізаваны на галіновым (рэгіянальным) узроўні мерапрыемствы па стрымліванню росту цэн (тарыфаў) і кантролю за імі ў 2012 годзе з улікам асаблівасцей функцыянавання арганізацый. Будуць прыняты меры па ўпарадкаванню рэгулюемых цэн (тарыфаў), накіраваных на ўстараненне цэнавых дыспрапорцый, скарачэнне перакрыжаванага і бюджэтнага субсідзіравання з улікам росту даходаў насельніцтва і існуючай цэнавай сітуацыі, улічваючы прагнозны параметр інфляцыі.

Пад кантролем знаходзіцца забеспячэнне бесперабойнай пастаўкі сацыяльна значных тавараў на ўнутраны рынак рэспублікі ў дастатковай колькасці і асартыменце. Запланавана ўвядзенне абмежавання пры фарміраванні імпарцёрамі адпускных цэн на сацыяльна значныя тавары. Праектам указа павінен быць створаны незалежны антыманапольны орган.

Прадугледжаны дзеянні па ўдасканаленню і актывізацыі інавацыйнай работы, у прыватнасці, стварэнне "Белбіягорада" і іншых новых навукова-вытворчых структур. Таксама ў план увайшлі мерапрыемствы па паляпшэнню інвестыцыйнага клімату ў Беларусі. Распрацоўваюцца праекты ўказаў аб рэалізацыі шэрага інавацыйных праектаў. Размова ідзе аб будаўніцтве завода па вытворчасці сульфатнай беленай цэлюлозы на базе ААТ "Светлагорскі ЦКК", тэхнічным перааснашчэнні філіяла "Добрушская папяровая фабрыка "Герой працы" і іншых праектах.

Будзе ўдасканальвацца парадак ажыццяўлення долевага будаўніцтва шматкватэрных жылых дамоў і абароны інтарэсаў дольшчыкаў шляхам павышэння адказнасці забудоўшчыка ў выпадку парушэння па яго віне тэрмінаў перадачы аб'екта. Таксама забудоўшчыкам будзе ўстаноўлены дагаворам памер няўстойкі (пені) эквівалентна сярэдняму ўзроўню працэнтных ставак па тэрміновых дэпазітах фізічных асоб у беларускіх рублях.

Планам прадугледжана распрацоўка праекта праграмы дзяржаўнай падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў Беларусі на 2013-2015 гады.​

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: