Бел | Рус | Eng PDA
Пастанова Савета Міністраў

ад 19.04.2012

№ 373

"Беларуснафта" ўнясе $500 тыс. у статутны капітал ТАА "Сэрвіс Ойл"

РУП "ВА "Беларуснафта" ўнясе грашовы ўклад у памеры $500 тыс. у статутны капітал ТАА "Сэрвіс Ойл". Аб гэтым гаворыцца ў пастанове Савета Міністраў нумар 373 ад 19 красавіка 2012 года.

"Згадзіцца з прапановай Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі аб унясенні рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам "Вытворчае аб'яднанне "Беларуснафта" грашовага ўкладу ў памеры $500 тыс. у статутны капітал таварыства з абмежаванай адказнасцю "Сэрвіс Ойл", якое ствараецца гэтым прадпрыемствам на тэрыторыі Украіны", – сказана ў пастанове.

Вытворчае аб'яднанне "Беларуснафта" створана ў 1966 годзе, уваходзіць у склад канцэрна "Белнафтахім". Прадпрыемства вядзе пошук, разведку і распрацоўку нафтавых радовішчаў, бурэнне свідравін, здабычу нафты і спадарожнага нафтавага газу.​

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: