Пастанова Савета Міністраў

ад 26.04.2012

№ 387

Бюджэт пражытачнага мінімуму ў Беларусі з 1 мая павышаецца на 5,1 працэнта да Br743 тыс. 20.

Пастановай Савета Міністраў нумар 387 ад 26 красавіка гэтага года зацверджаны бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах у цэнах сакавіка 2012 года ў разліку на адзін месяц. Перыяд дзеяння гэтых сацыяльных нарматываў – з 1 мая па 31 ліпеня бягучага года.

Бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва з мая складзе Br743 тыс. 20. Новы БПМ павысіўся на 5,1 працэнта да нарматыву, які дзейнічае з 1 лютага па 30 красавіка 2012 года (Br706 тыс. 880).

Для працаздольнага насельніцтва БПМ устаноўлены ў памеры Br809 тыс. 440, для пенсіянераў – Br610 тыс. 370, для дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў – Br641 тыс. 890, для дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў – Br792 тыс. 700, для дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў – Br831 тыс. 170, для дзяцей-студэнтаў – Br758 тыс. 530.

Паколькі новы БПМ павысіўся на 5,1 працэнта, адпаведна з мая на 5,1 працэнта ўзрастаюць памеры дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей. Павялічаны памеры сацыяльных пенсій, а таксама надбаўкі і павышэнні, устаноўленыя да пенсій асобных катэгорый пенсіянераў.

Структура бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва ў цэнах сакавіка 2012 года па артыкулах расходаў наступная: прадукты харчавання – 56,4 працэнта, плата за карыстанне жылым памяшканнем і камунальныя паслугі – 7,6 працэнта, прадметы гардэроба – 22,1 працэнта, тавары бытавога і гаспадарчага прызначэння – 5 працэнтаў, прадметы першай неабходнасці, санітарыі і лякарствы – 2,7 працэнтаў, бытавыя і транспартныя паслугі – 5 працэнта, узносы і плацяжы – 1,2 працэнта.

Бюджэт пражытачнага мінімуму штоквартальна зацвярджаецца ўрадам у цэнах апошняга месяца кожнага квартала. У адпаведнасці з законам "Аб пражытачным мінімуме ў Рэспубліцы Беларусь" БПМ прызначаны для аналізу і прагназавання ўзроўню жыцця насельніцтва, аказання дзяржаўнай сацыяльнай дапамогі малазабяспечаным грамадзянам (сем'ям), абгрунтавання мінімальных дзяржаўных сацыяльна-працоўных гарантый. БПМ уяўляе сабой вартасную велічыню мінімальнага набору матэрыяльных даброт і паслуг, неабходных для забеспячэння жыццядзейнасці чалавека і захавання яго здароўя, а таксама абавязковыя плацяжы і ўзносы.

Бюджэт пражытачнага мінімуму для працаздольнага насельніцтва прымяняецца для вызначэння сумы ўтрымання сродкаў з наймальнікаў, якія маюць запазычанасць па выплаце заработнай платы, і базавага гранічнага нарматыву тарыфнай стаўкі першага разраду для камерцыйных арганізацый дзяржаўнай формы ўласнасці і з доляй уласнасці дзяржавы ў іх маёмасці.​

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: