Пастанова Савета Міністраў

ад 17.05.2012

№ 451

Беларусь адмяніла ліцэнзаванне імпарту ўкраінскага піва

Беларусь зняла ліцэнзаванне імпарту ўкраінскага піва. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў Беларусі ад 17 мая 2012 года нумар 451.

Гэтым дакументам прызнана страціўшай сілу дзеючая раней пастанова ўрада ад 21 снежня 2010 года нумар 1860 "Аб ліцэнзаванні імпарту піва соладавага з Украіны і ўнясенні дапаўнення ў пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 18 кастрычніка 2007 г. нумар 1369".

Як паведамлялася, імпарт піва з Украіны ў Беларусь быў часова абмежаваны ў канцы 2010 года. У той час доля ўкраінскага піва дасягала 32 працэнтаў беларускага рынку, гэта імпартная прадукцыя мела больш прывабную цану, чым аналагічная айчынная. Таму Саўмін Беларусі прыняў пастанову нумар 1860 ад 21 снежня 2010 года, згодна з якой імпарт у Беларусь украінскага соладавага піва да 31 снежня 2012 года павінен ажыццяўляцца па разавых ліцэнзіях, якія выдаюцца Міністэрствам гандлю па ўзгадненню з канцэрнам "Белдзяржхарчпрам". Для атрымання ліцэнзіі ўкраінскім піваварам неабходна ўзгадніць мінімальныя цэны з канцэрнам.

Гэта пастанова прызначана была паставіць беларускіх і замежных вытворцаў у роўныя ўмовы і не дапусціць увоз імпартнага піва па цэнах ніжэйшых за айчынныя.

У ходзе правядзення перагавораў бакі дасягнулі кампрамісу: былі падпісаны цэнавыя пагадненні з шэрагам украінскіх кампаній, адбыўся дыялог аб узаемавыгадных пастаўках беларускага піва ва Украіну і ўкраінскага піва ў Беларусь.

У канцы 2011 года адзін з буйнеўшых вытворцаў піва і безалкагольных напіткаў ва Украіне звярнуўся да кіраўніцтва Беларусі з просьбай абараніць інтарэсы ўкраінскіх экспарцёраў піва на беларускім рынку – Украіна прасіла змякчыць умовы паставак піва ў Беларусь.​

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: