Беларусь з 1 чэрвеня зніжае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

Беларусь з 1 чэрвеня 2012 года зніжае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты. Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў № 492 ад 30 мая 2012 года.

Экспартная пошліна на нафту з 1 чэрвеня згодна з дакументам зніжана з $ 448,6 да $ 419,8 за 1 т. Адзіная стаўка экспартнай пошліны на светлыя і цёмныя нафтапрадукты (акрамя бензіну), якая з 1 кастрычніка 2011 ўніфікаваная на ўзроўні 66% пошліны на нафту , з 1 чэрвеня складзе $ 277 за 1 т супраць $ 296 за 1 т у мае 2012-га. Такая ж пошліна ўстаноўлена на бензол, талуол, ксілолы. На таварныя бензіны і прамагонны бензін стаўка вывазных мытных пошлін зыходзячы з каэфіцыента 0,9 складае $377,8 замест $403,7 за 1 т у мае. Разам з тым пошліна на прапан, бутаны, этылен, прапілен, бутылен і бутадыен, іншыя звадкаваныя газы павысілася з $196,6 да $237,1.

Пастановай унесены змяненні ў пастанову Савета Міністраў № 1932 ад 31 снежня 2010 года "Аб устанаўленні ставак вывазных мытных пошлін у дачыненні да нафты сырой і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, і прызнанні страціўшымі сілу некаторых пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь". Дакумент прыняты ў адпаведнасці з указам №716 ад 31 снежня 2010 года "Аб стаўках вывазных мытных пошлін".

З 1 кастрычніка 2011 года Беларусь следам за Расіяй ажыццяўляе разлік экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты па формуле "60/66". Гаворка ідзе аб прадукцыі, што вывозіцца з тэрыторыі рэспублікі за межы мытнай тэрыторыі Мытнага саюза. Формула разліку мае на ўвазе, што стаўка экспартных пошлін на светлыя і цёмныя нафтапрадукты уніфікуецца і разлічваецца з каэфіцыентам 0,66 (66%) ад стаўкі пошліны на нафту. Адначасова з 1 кастрычніка экспартная пошліна на нафту была зніжана шляхам скарачэння працэнта ад розніцы паміж цаной маніторынгу нафты і коштам адсячэння з 65% да 60%. Пры гэтым каэфіцыент разліку стаўкі пошліны на бензіны складае 0,90 (90%).
Надрукавана з сайта www.government.by
Адрас публікацыі http://www.government.by/be/solutions/1836
надрукаваць