Пастанова Савета Міністраў

ад 28.06.2012

№ 600

Беларусь з 1 ліпеня значна знізіць экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

Беларусь з 1 ліпеня 2012 года значна знізіць экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты. Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў нумар 600 ад 28 чэрвеня 2012 года.

Экспартная пошліна на сырую нафту з 1 ліпеня згодна з дакументам знізіцца з $419,8 да $369,3 за 1 т. Адзіная стаўка экспартнай пошліны на светлыя і цёмныя нафтапрадукты (акрамя бензіну), якая з 1 кастрычніка 2011 года ўніфікавана на ўзроўні 66 працэнтаў пошліны на нафту, з 1 ліпеня складзе $243,7 за 1 т супраць $277 за 1 т у чэрвені 2012 года. Такая ж пошліна ўстаноўлена на бензол, талуол, ксілолы. На таварныя бензіны і прамагонны бензін стаўка вывазных мытных пошлін зыходзячы з каэфіцыента 0,9 складзе $332,4 замест $377,8 за 1 т у чэрвені. Пошліна на прапан, бутаны, этылен, прапілен, бутылен і бутадыен, іншыя звадкаваныя газы знізіцца з $237,1 да $133.

Пастановай унесены змяненні ў пастанову Савета Міністраў нумар 1932 ад 31 снежня 2010 года "Аб устанаўленні ставак вывазных мытных пошлін у адносінах да нафты сырой і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, і прызнанні страціўшымі сілу некаторых пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь". Дакумент прыняты ў адпаведнасці з указам нумар 716 ад 31 снежня 2010 года "Аб стаўках вывазных мытных пошлін".

З 1 кастрычніка 2011 года Беларусь следам за Расіяй ажыццяўляе разлік экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты па формуле "60/66". Гаворка ідзе аб прадукцыі, што вывозіцца з тэрыторыі рэспублікі за межы мытнай тэрыторыі Мытнага саюза. Формула разліку прадугледжвае, што стаўка экспартных пошлін на светлыя і цёмныя нафтапрадукты ўніфікуецца і разлічваецца з каэфіцыентам 0,66 (66 працэнтаў) ад стаўкі пошліны на нафту. Адначасова з 1 кастрычніка экспартная пошліна на нафту была зніжана шляхам скарачэння працэнта ад розніцы паміж цаной маніторынгу нафты і цаной адсячэння з 65 працэнтаў да 60 працэнтаў. Пры гэтым каэфіцыент разліку стаўкі пошліны на бензіны складае 0,90 (90 працэнтаў).​

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: