У дакуменце выкладзены ў новай рэдакцыі пункты 15, 22 і 340 Правіл аўтамабільных перавозак грузаў у мэтах вызначэння асобна для аўтамабільнага перавозчыка і грузаадпраўшчыка пераліку дакументаў, якія яны павінны прадаставіць вадзіцелю для выканання аўтамабільных перавозак грузаў. Таксама дапоўнены пункт, што прадугледжвае выпадкі, пры якіх выкананне аўтамабільнай перавозкі грузаў дапускаецца без афармлення таварна-транспартнай накладной.
Форма таварнай накладной і парадак яе афармлення вызначаны Інструкцыяй па запаўненні тыпавых форм першасных уліковых дакументаў ТТН-1 "Таварна-транспартная накладная" і ТН-2 "Таварная накладная", зацверджанай Мінфінам у 2008 годзе. Бланк таварнай накладной формы ТН-2 з'яўляецца першасным уліковым дакументам, у якім змешчаны вартасныя паказчыкі перавозімага тавару. Нарматыўнае замацаванне афармлення таварнай накладной ТН-2 замест таварна-транспартнай накладной ТТН-1 у якасці суправаджальнага дакумента на груз пры экспарце тавараў не будзе супярэчыць патрабаванням раздзела II "Парадак прымянення ўскосных падаткаў пры экспарце тавараў" пратакола аб парадку спагнання ўскосных падаткаў і механізме кантролю за іх выплатай пры экспарце і імпарце тавараў, выкананні работ, аказанні паслуг, што з'яўляецца дадаткам 18 да дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе.
Акрамя таго, у правілы дабаўлена норма, якая выключае абавязак аўтамабільнага перавозчыка правяраць паўнату і правільнасць аформленых грузаадпраўшчыкам дакументаў на груз. Гэта дапаўненне неабходна для выключэння выпадкаў неабгрунтаванага прыцягнення перавозчыкаў да адказнасці за адсутнасць або няправільнае афармленне грузасуправаджальных дакументаў.
У пастанове канкрэтызаваны абавязак грузаадпраўшчыка па афармленні і прадстаўленні перавозчыку транспартных і грузасуправаджальных дакументаў. Таксама ўнесены змяненні ўдакладняючага характару ў нормы аб адказнасці грузаадпраўшчыка, звязаныя з гэтым абавязкам.
Пастанова №102 уступае ў сілу праз месяц пасля яе афіцыйнага апублікавання, за выключэннем другога пункта, які ўступае ў сілу з дня прыняцця дакумента.
З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта