Грашовыя нормы расходаў на харчаванне ў навучальных установах павышаны на 5%

У Беларусі грашовыя нормы расходаў на харчаванне навучэнцаў ва ўстановах адукацыi павышаны на 5%. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 16 лютага 2016 года №126.

Грашовыя нормы расходаў на харчаванне павялічаны ва ўстановах дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі, цэнтрах карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, а таксама ва ўстановах прафесійна-тэхнічнай адукацыі і аздараўленчых лагерах.

Пастанова прынята ў сувязі з ростам індэксу спажывецкіх цэн на прадукты харчавання і накіравана на забеспячэнне рацыянальнага і збалансаванага харчавання, адпаведнага фізіялагічным патрабаванням дзяцей.

Пастанова ўступае ў сілу з дня яе афіцыйнага апублікавання.

Надрукавана з сайта www.government.by
Адрас публікацыі http://www.government.by/be/solutions/2396
надрукаваць