Бел | Рус | Eng PDA
Пастанова Савета Міністраў

ад 27.09.2016

№ 770

Навагодняя дабрачынная акцыя "Нашы дзеці" пройдзе ў Беларусі з 9 снежня 2016 года па 8 студзеня 2017 года

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 верасня 2016 г. № 770 аб'яўлена навагодняя дабрачынная акцыя "Нашы дзеці". Яна пройдзе з 9 снежня 2016 года па 8 студзеня 2017 года.

У гэты перыяд ва ўсіх рэгіёнах краіны пройдуць навагоднія прадстаўленні для адораных і таленавітых дзяцей, а таксама для дзяцей, якія маюць патрэбу ў дзяржаўнай падтрымцы. Кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў наведаюць дзіцячыя інтэрнатныя ўстановы і дамы сямейнага тыпу, бальніцы, апякунскія і прыёмныя сем'і, павіншуюць дзяцей з Новым годам, Калядамі Хрыстовым і ўручаць падарункі, акажуць дапамогу ў вырашэнні існуючых праблем. Да дабрачыннай акцыі таксама далучацца грамадскія аб'яднанні і іншыя арганізацыі.

Цэнтральнай падзеяй акцыі стане навагодняе свята ў Палацы Рэспублікі. Мерапрыемства запланавана на 23 снежня 2016 года. Яго ўдзельнікамі стануць больш за 2 тысячы дзяцей з усіх рэгіёнаў краіны: навучэнцы-пераможцы алімпіяд, творчых конкурсаў і спартыўных спаборніцтваў, лідары дзіцячых грамадскіх аб'яднанняў і арганізацый, дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, дзеці-інваліды, дзеці са шматдзетных і малазабяспечаных сем'яў, сем'яў бежанцаў і іншыя.

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: