Беларусь павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

Беларусь з 1 кастрычніка павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў ад 27 верасня 2016 года нумар 773.

Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту будзе павышана з $80 да $91,9 за 1 т. Пошліна на прамагонны бензін павялічыцца з $56,8 да $65,2 за 1 т, на таварныя бензіны - з $48,8 да $56,0 за 1 т.

Пошліна на лёгкія, сярэднія дыстыляты складзе $36,7 за 1 т (была $32). Такая ж пошліна ўстаноўлена і адносна дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолаў, змазачных і іншых масел.

Папярэдні раз стаўкі вывазных мытных пошлін адносна сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, змяняліся 1 верасня. Тады яны былі паніжаны.

Надрукавана з сайта www.government.by
Адрас публікацыі http://www.government.by/be/solutions/2630
надрукаваць