Бел | Рус | Eng PDA
Пастанова Савета Міністраў

ад 22.10.2016

№ 852

Унесены змяненні і дапаўненні ў адзіны пералік адміністрацыйных працэдур, што ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі ў адносінах да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 кастрычнiка 2016 года № 852 унесены змяненні і дапаўненні ў адзіны пералік адміністрацыйных працэдур, што ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі ў адносінах да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.

Дакумент прыняты ў мэтах зніжэння фінансавай нагрузкі на сельскагаспадарчыя арганізацыі і лесагаспадарчыя ўстановы пры ажыццяўленнi рэгiстрацыйных дзеянняў (у сувязі з рэарганізацыяй) у дачыненні да зямельных участкаў. Акрамя таго, пастанова змяшчае іншыя нормы, накіраваныя на ўдасканаленне заканадаўства ў галіне дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёю.

У прыватнасці, зніжаны кошт паслугі па дзяржаўнай рэгістрацыі ў дачыненні да зямельных участкаў, прадастаўленых для вядзення сельскай або падсобнай сельскай гаспадаркі, а таксама ляснога фонду. Захоўваецца дзейны каэфіцыент 0,5 пры падачы адначасова ад двух да дзесяці заяў аб дзяржаўнай рэгістрацыі ў дачыненні да зарэгістраваных зямельных участкаў, а ў дачыненні да адзінаццатай і наступнай заявы аб дзяржаўнай рэгістрацыі усталёўваецца паніжальны каэфіцыент 0,2.

Прынятым дакументам унесены таксама праўкі рэдакцыйнага характару, накіраваныя на прывядзенне ў адпаведнасць з назвай адміністрацыйнай працэдуры пераліку дакументаў, што прадстаўляюцца для яе ажыццяўлення.

Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: