Бел | Рус | Eng PDA
Пастанова Савета Міністраў

ад 26.10.2016

№ 877

Беларусь з 1 лістапада павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

Беларусь з 1 лістапада павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, вывозімыя за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС). Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў Рэcпублікі Беларусь ад 26 кастрычнiка 2016 года № 877.

Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту будзе павышана з $91,9 да $92,7 за 1 т. Пошліна на прамагонны бензін павысіцца з $65,2 да $65,8 за 1 т, на таварныя бензіны - з $56 да $56,5 за 1 т.

Пошліна на лёгкія, сярэднія дыстыляты складзе $37 за 1 т (была $36,7). Такая ж пошліна ўстаноўлена адносна дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолу, змазачных і іншых масел.

Папярэдні раз стаўкі вывазных мытных пошлін адносна сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, змяняліся 1 кастрычніка і таксама былі павышаны.

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: