Бел | Рус | Eng PDA
Пастанова Савета Міністраў

ад 26.10.2016

№ 875

Унесены змяненні ў Палажэнне аб парадку збірання платы за праезд транспартных сродкаў па платных аўтамабільных дарогах Рэспублікі Беларусь

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 26 кастрычнiка 2016 года № 875 унесены змяненні ў Палажэнне аб парадку збірання платы за праезд транспартных сродкаў па платных аўтамабільных дарогах Рэспублікі Беларусь.

Згодна з пастановай, пералік платных дарог, на якіх спаганяецца плата за праезд транспартных сродкаў з дапамогай сістэмы электроннага збору платы, дапоўнены двума новымі ўчасткамі. Плата за праезд цяпер будзе спаганяцца на аўтадарозе Р23 Мінск-Мікашэвічы з 80 км па 99 км і аўтадарозе М5/Е 271 Мінск-Гомель з 130 км па 212 км.

Дакумент прыняты ў адпаведнасці з падпунктам 4.2 пункта 4 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 верасня 2012 г. № 426 "Аб асобных пытаннях функцыянавання сістэмы электроннага збору платы за праезд транспартных сродкаў па пэўных дарогах Рэспублікі Беларусь".

Пастанова ўступае ў сілу з 1 лістапада 2016 года.

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: