Бел | Рус | Eng PDA
Пастанова Савета Міністраў

ад 01.11.2016

№ 894

Створаны аргкамітэт па падрыхтоўцы і правядзенні Дня беларускага пісьменства ў 2017 годзе

Створаны Нацыянальны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні Дня беларускага пісьменства ў г. Полацку Віцебскай вобласці 3 верасня 2017 года. Адпаведную пастанову прыняў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь №894 ад 1 лістапада 2016 г.

Згодна з дакументам, фінансаванне падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемстваў Дня пісьменства даручана ажыццявіць за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў у рамках сродкаў, прадугледжаных дзяржаўным органам на правядзенне цэнтралізаваных мерапрыемстваў, а таксама іншых крыніц.

Узначальвае арганізацыйны камітэт Намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Наталля Качанава. Намеснікамі старшыні аргкамітэта з'яўляюцца Міністр інфармацыі Лілія Ананіч і старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў. У склад аргкамітэта ўвайшлі таксама кіраўнікі міністэрстваў адукацыі, культуры, сувязі і інфарматызацыі, спорту і турызму, прадстаўнікі іншых міністэрстваў, ведамстваў і арганізацыйных структур.

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: