Бел | Рус | Eng PDA
Пастанова Савета Міністраў

ад 18.11.2016

№ 937

Аб прадастаўленні гарантый Урада Рэспублікі Беларусь у пагашэнні крэдыту

Урад прадаставіць ААТ "Ашчадны банк  "Беларусбанк" гарантыю ў пагашэнні крэдыту на будаўніцтва Гарлыкскага горна-абагачальнага камбіната ў Туркменістане. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 18 лістапада 2016 года № 937.

Гарантыя будзе прадастаўлена ў 2016 годзе ў пагашэнні асноўнага доўгу па крэдыту і працэнтаў за карыстанне дадзеным крэдытам, што выдаецца банкам ААТ "Белгархімпрам" для фінансавання будаўніцтва Гарлыкскага ГОК ў суме $ 25 млн на тэрмін не больш за 1 года са спагнаннем працэнтаў за карыстанне гэтым крэдытам у памеры 8 % гадавых.

Плата за прадастаўленне гарантыі Урада праводзіцца адначасова ў памеры 0,01% ад сумы крэдыту. Гарантыя прадастаўляецца ў валюце крэдыту, якi выдаецца.

ААТ "Белгархімпрам" прапанавана забяспечыць накiраванне сродкаў крэдыту пераважна на набыццё абсталявання і матэрыялаў для будаўніцтва Гарлыкскага ГОК.

Міністэрству фінансаў даручана аформіць гарантыю пасля заключэння адпаведнага крэдытнага дагавора.

Персанальную адказнасць за мэтавае выкарыстанне сродкаў крэдыту, яго своечасовае пагашэнне і выплату працэнтаў за карыстанне ім будзе несці генеральны дырэктар "Белгархімпрамам".

Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: