Бел | Рус | Eng PDA
Пастанова Савета Міністраў

ад 18.11.2016

№ 935

Зацверджаны план нацыянальных выстаў (экспазіцый) Рэспублікі Беларусь за мяжой на 2017 г.

Пастановай Савета міністраў ад 18 лістапада 2016 года № 935 зацверджаны план нацыянальных выстаў (экспазіцый) Рэспублікі Беларусь за мяжой на 2017 год.

У прыватнасці, у студзені-лютым будзе прадстаўлена нацыянальная экспазіцыя на 42-й Міжнароднай выставе аховы здароўя "Arab Health" у г.Дубаі (ААЭ). Таксама ў лютым Беларусь возьме ўдзел у Міжнароднай спецыялізаванай выставе-форуме ў галіне навукі, тэхналогій і інавацый "TRANSFIERE" у  г.Малага (Іспанія).

Акрамя таго, у чэрвені-верасні 2017 года нацыянальная экспазіцыя Беларусі будзе прадстаўлена на Міжнароднай спецыялізаванай выставе "ЭКСПА-2017" у г.Астане (Казахстан), на 17-й Кітайскай міжнароднай выставе прадуктаў харчавання і імпарту прадуктаў харчавання ў Гуанчжоў "IFE 2017" і на міжнароднай выставе-канферэнцыі ў галіне высокіх тэхналогій "eMerge Americas" у г.Маямі (ЗША).

Айчынныя экспазіцыі таксама будуць разгорнутыя на плошчах міжнародных выстаў у такіх гарадах як Гавана (Куба), Алжыр (Алжыр), Мапуту (Мазамбік), Нітра (Славакія), Санкт-Пецярбург і Уладзівасток (Расія).

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: